Рецептурные лекарства после смерти больного необходимо сдавать в больницу

Безопасность

Не нажывайце непрыемнасцей

Часта аблегчыць боль і пакуты цяжкахвораму чалавеку здольныя толькі лекавыя прэпараты, якія ўтрымліваюць у сваім саставе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Як правіла, урачы выпісваюць іх пацыентам з анкалогіяй. А калі неабходнасць у прымяненні такіх лякарстваў адпадае з прычыны смерці хворага, яны застаюцца ў яго дома і могуць быць выкарыстаны ў незаконным абароце наркотыкаў. Каб выключыць такую магчымасць, супрацоўнікі РАУС штоквартальна праводзяць маніторынг абароту выпісаных медыкамі лекавых прэпаратаў з утрыманнем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

— Мы бяром у цэнтральнай райбальніцы спісы пацыентаў, якім назначаліся названыя вышэй лякарствы, і правяраем іх выкарыстанне, — расказваў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі РАУС Міхаіл Ходан. — Калі хворы памёр, наведваем асоб, якія яго даглядалі, і тлумачым ім, што рэшткі лякарстваў неабходна здаць у медыцынскую ўстанову, каб пазбегнуць непрыемнасцей. Не выключана, што хтосьці з родных хворага на анкалогію можа пачаць прымаць псіхатропы або блізкія вырашаць аддаць ці прадаць іх іншым асобам. У такім выпадку наступае крымінальная адказнасць па артыкуле 327 КК Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Таму хачу яшчэ раз звярнуцца да ўсіх жыхароў раёна, у каго дома ёсць лекавыя прэпараты, якія ўтрымліваюць у сваім саставе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Не нажывайце сабе непрыемнасцей, аднясіце лекі ў бальніцу па месцы рэгістрацыі пацыента.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.