Тесное партнерство объединяет Анастасию Петрову, Инну Далецкую и Анну Литвинович

Общество

Адзінства інтарэсаў

На розных акцыях, урачыстых мерапрыемствах, форумах, мітынгах час­та разам можна ба­чыць старшынь раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённага савета ветэранаў Іну Далецкую і Ганну Літвіновіч, другога сакратара райкама БРСМ Анастасію Пятрову. Ужо каля 10 гадоў паміж трыма найбуйнейшымі грамадскімі арганізацыямі, якія яны ўзначальваюць, наладжаны партнёрскія адносіны ў рамках трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве.

Галоўная задача гэтых аб’яднанняў — рашэнне сацыяльных задач і абарона інтарэсаў нашых грамадзян. Пагадненне паспяхова рэалізуецца. Нядаўна члены прэзідыумаў падвялі вынікі работы за 2022 год. Пасяджэнне прайшло ў Доме рамёстваў «Стары млын», дзе для прысутных была арганізавана экскурсія.

Са справаздачамі перад імі выступілі Іна Далецкая, Ганна Літвіновіч і Анастасія Пятрова. Яны адзначылі, што трохбаковае пагадненне, у рамках якога ажыццяўляецца сумесная работа, — гэта сувязь мінулага, сучаснага і будучага. У Год народнага адзінства, якім быў аб’яўлены 2022-і, намаганні грамадскіх арганізацый былі накіраваны на павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароненасці як пажылых, так і маладых людзей, удасканаленне і развіццё шэфскай дапамогі. Праводзіліся сумесныя суботнікі па добраўпарадкаванні помнікаў, абеліскаў, розныя тэматычныя сустрэчы, канцэрты, прысвечаныя памятным датам, рэалізоўваліся шматлікія праекты па патрыятычным выхаванні моладзі, пераемнасці пакаленняў і многае іншае.

Шмат сумесных планаў і на бягучы год. Прафсаюзы, ветэраны і моладзь прадоўжаць работу па грамадзянска-патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення, бу­дуць прапагандаваць дзяржаўныя каштоўнасці і традыцыі беларускага грамадства, актыўна ўключацца ў правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стваральнай працы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.