Что изменилось в Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации после ремонта?

Важное Образование

У аснове – клопат пра дзяцей

Прызнаюся: у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна ў апошнія гады бывала нячаста. Установа гэта для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, і эпідэмія каранавіруса не спрыяла візітам у яе. Таму, калі на мінулым тыдні завітала па адрасе: вул. Кааператыўная, 9/1, была ўражана тым, як шмат тут змянілася з майго папярэдняга прыходу.

— Самае галоўнае змяненне ў нас — падаўжэнне тэрміну навучання дзяцей, якія наведваюць цэнтр, — расказвала яго дырэктар Іна Краўчук. — У адпаведнасці з прынятым летась Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, цяпер незалежна ад ступені цяжкасці парушэння яны будуць вучыцца ў спецкласе не 9, а 10 гадоў. Гэта вялікі плюс для іх і бацькоў, паколькі выпускнікам нашай установы не трэба будзе чакаць год, а то і больш, пакуль споўніцца 18, каб перайсці ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН. Што забяспечыць бесперапыннасць вялікай работы, якую мы праводзім ва ўзаемадзеянні з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Пра гэта Іна Іванаўна расказвала мне ў сваім новым кабінеце, які размясціўся ў памяшканні, дзе раней быў пакой адпачынку. Да 1 верасня калектыў цэнтра, акрамя бягучага рамонту, правёў невялікую рэарганізацыю — змяніў унутраную прастору, каб стварыць больш камфортныя ўмовы для дзяцей і педагогаў. Цяпер усё, што датычыць навучэнцаў спецкласа: сам вучэбны клас, гульнявы пакой і пакой для прыёму ежы — знаходзіцца ў адной ізаляванай ад пабочных асоб зоне. Кабінеты адміністрацыі і спецыялістаў, у тым ліку настаўніка-дэфектолага, да якога прыходзяць на заняткі дзеці з усяго горада, — на другой палове будынка.

Сёлета з абласнога бюджэту карэкцыйнаму цэнтру павінны выдзеліць 15 тысяч рублёў на набыццё абсталявання і 10 тысяч — на ўдасканаленне безбар’ернага асяроддзя, якому зараз надаецца вялікая ўвага. І першыя крокі ў плане ўдасканалення тут ужо зрабілі: за сродкі спонсарскай дапамогі РГА «Белая Русь» набылі таблічкі са шрыфтам Брайля на ўсе кабінеты і пакоі для дзяцей з парушэннем зроку, таксама замянілі званок на ўваходных дзвярах.

— Мы збіраемся ўсё абсталяваць у адпаведнасці з тэхнічнымі характарыстыкамі і патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да арганізацыі даступнага асяроддзя: устанавіць новы, правільны, пандус, мнемасхемы і моўныя інфарматары, перакласці тактыльную плітку, — працягвала Іна Краўчук. — Істотна зменіцца і кабінет псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі. Нядаўна ўстанавілі ў ім відэаназіранне для вырашэння спрэчных пытанняў з бацькамі ў выпадку іх узнікнення. У планах замест старых шафаў для дакументаў і дыягнастычнага інструментарыя, якія загрувашчваюць прастору і з’яўляюцца раздражняльнікамі для дзяцей — перашкаджаюць ім засяродзіцца падчас правядзення дыягностыкі, — паставіць адну вялікую шафу-купэ.

З рамонтам і набыццём новай мэблі, іншага неабходнага абсталявання карэкцыйнаму цэнтру дапамагаюць як простыя людзі, так і арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Асабліва цесныя сувязі склаліся з ПУВП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», ААТ «Паставымэбля» і «Пастаўскі малочны завод». Ім і астатнім нераўнадушным Іна Іванаўна не перастае дзякаваць за ўвагу да ўстановы.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.