Отвечает участковый инспектор милиции. Что должен знать владелец домашнего питомца?

Безопасность

Нядаўна калега расказала наступную гісторыю. Яе 8-гадовая дачка, вярнуўшыся са школы, пахвалілася: па дарозе дамоў з ёй гуляў нейкі сабака — скакаў, спрабаваў схапіць за пампон на шапачцы. Хутчэй за ўсё, жывёла была бадзя­лая або гаспадар выпусціў яе адну пагуляць.

Такія выпадкі — не рэдкасць. Людзі скардзяцца ў міліцыю, што сабака бегае па двары без павадка ці, будучы ўнушальных памераў, знаходзіцца на вуліцы без намордніка. Непакояць жыхароў раёна і бадзялыя сабакі, якія збіраюцца ў зграі і могуць напасці на чалавека. Усяго за 2022 год у РАУС паступіла 36 такіх паведамленняў. У 25 выпадках былі складзены адміністрацыйныя пратаколы на гаспадароў хатніх гадаванцаў. Пра тое, што трэба ведаць іх уладальнікам, расказвае старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Юрый Смірноў:

— Правілы ўтрымання сабак і катоў дэталёва прапісаны ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №834. З імі раю азнаёміцца ўсім, хто мае хатніх гадаванцаў. Там, у прыватнасці, сказана, што сабаку падчас выгулу трэба трымаць на кароткім павадку і ў намордніку. Выключэнне зроблена толькі для шчанят да 3-х месяцаў і дэкаратыўных сабак ростам да 25 сантыметраў у карку — іх можна выводзіць на павадку без намордніка. Пры гэтым выгульваць сабак трэба толькі ў спецыяльна адведзеных месцах.

За ігнараванне гэтых правіл, у адпаведнасці з ч. 1 арт. 16.30 КаАП Рэспублікі Беларусь, прадугледжаны штраф у памеры ад 1 да 15 базавых велічынь. І ніякія довады, што «сабачка добры, не кусаецца», «ён не злы, а любіць гуляць», тут не працуюць. Ніхто не ведае, як можа павесці сябе жывёліна, асабліва вялікая, у той ці іншай сітуацыі. Калі сабака прычыніў шкоду здароўю чалавека, сапсаваў ці знішчыў маёмасць, яго ўладальнік будзе прыцягнуты да адказнасці па ч. 2 названага артыкула: заплаціць штраф ад 10 да 30 БВ, альбо яму будуць назначаны грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт.

На прыватным падвор’і сабака, асабліва вялікі, павінен утрымлівацца ў вальеры. Калі ён свабодна гуляе па сваім двары, на першы погляд парушэння няма. Аднак жывёліна можа выбрацца за межы двара, пераскочыўшы праз агароджу ці зрабіўшы пад ёй падкоп. І невядома, чым закончыцца такая прагулка. Таму гаспадарам гадаванцаў трэба думаць, перш чым адпускаць іх. А непрыемных гісторый здараецца шмат.

Неабходна памятаць і тое, што за жорсткае абыходжа­нне з жывёламі або пазбаўленне ад іх таксама прадугледжана адказнасць. За гэта давядзецца заплаціць штраф ад 10 да 30 БВ, парушальнік можа быць прыцягнуты да грамадскіх работ ці адміністрацыйнага арышту.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.