Почти 28 лет отдал Поставскому отделению Департамента охраны МВД РБ Александр Бакунович

Безопасность

Быў прыкладам у службе

Амаль 28 гадоў аддаў Пастаўскаму аддзяленню Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь міліцыянер узвода міліцыі прапаршчык Аляксандр Бакуновіч, які 3 сакавіка выйшаў на заслужаны адпачынак.

У ахову Аляксандр Уладзіміравіч прыйшоў пасля арміі. Пачынаў вартаўніком. Праз некалькі месяцаў назначылі на пасаду міліцыянера-кінолага, на якой знаходзіўся каля 10 гадоў. Магчыма, працягваў бы служыць з сабакам і далей, але ў той час у аддзяленні не хапала вадзіцеляў, і мужчыну прапанавалі змяніць профіль дзейнасці. Яшчэ праз 10 гадоў, у 2018-м, па стане здароўя сам папрасіў кіраўніцтва перавесці яго міліцыянерам на пасты. З таго часу ахоўваў грамадскі парадак і ажыццяўляў прапускны рэжым на асабліва важных аб’ектах, такіх як банкі, райвыканкам, электрападстанцыя ў Бірвіце. Службу нёс добрасумленна. Быў безадмоўны ва ўсіх пытаннях.

— Аляксандра можна паставіць на любы пост, — расказваў яго непасрэдны начальнік памочнік камандзіра ўзвода — камандзір аддзялення групы затрымання Аляксандр Буяльскі. — Ён выдатна ведае спецыфіку службы і ўсіх узятых пад ахову аб’ектаў. Калі трэба кагосьці замяніць ці навучыць — абавязкова зробіць.

Доўгі час А. Бакуновіч аказваў практычную дапамогу і ўсебакова апякаў маладых супрацоўнікаў аховы. У 2020 годзе нават быў прызнаны найлепшым настаўнікам у падраздзяленнях Віцебскай вобласці. Сярод яго былых падапечных, якіх больш за дзясятак, ужо названы вышэй Аляксандр Буяльскі і начальнік Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы Вадзім Крыштафовіч. Акрамя таго, з’яўляўся няштатным інструктарам па баявой і фізічнай падрыхтоўцы: навучаў прыёмам рукапашнага бою моладзь. Сам ездзіў на спаборніцтвы па рукапашным, самба, стральбе, службовым мнагаборстве. Калі працаваў кінолагам, прадстаўляў зборную Віцебшчыны на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

…У пятніцу Аляксандра Бакуновіча выклікалі ў Віцебск, дзе ўручылі грамату ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. Таму развітацца з ім у гэты дзень калегі з Пастаў не змаглі. Урачыстыя провады на пенсію адбудуцца ў панядзелак. Збярэцца большасць калектыву, успомняць працоўны шлях ветэрана. Будуць таксама віншаванні і пажаданні, падарунак на памяць.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.