Могилевский госуниверситет им. А.А. Кулешова приглашает выпускников получить специальность «Журналистика»

Образование

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў прафесія журналіста карыстаецца даволі вялікай папулярнасцю ў моладзі. Конкурс сярод абітурыентаў у галоўнай кузні журналісцкіх кадраў у Беларусі — на журфаку БДУ — стабільна высокі. А між тым стаць дыпламаваным рэпарцёрам ці спецыялістам у сферы камунікацыі і сувязей з грамадскасцю можна не толькі ў гэтай, але і ў іншых ВНУ рэспублікі. Адна з іх — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Ён запрашае выпускнікоў школ на гісторыка-філалагічны факультэт, дзе вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Журналістыка».

Пры паступленні на агульных умовах абітурыентам давя­дзецца прадставіць у прыёмную камісію сертыфікат цэнтралізаванага экзамена па рускай або беларускай мове, сертыфікат ЦЭ або ЦТ па гісторыі Беларусі і здаць унутраны экзамен, які складаецца з двух этапаў: творчае сачыненне (эсэ) і творчае тэсціраванне. Абітурыенты, якія паступа­юць з мэтавым накіраваннем, здаюць толькі ўнутраны профільны экзамен. Пра яго варта расказаць крыху падрабязней.

Творчае сачыненне — гэта напісанне работы на актуальную грамадска значную тэму, напрыклад: «Газета маёй мары», «Што мне падабаецца і не падабаецца ў сучаснай журналістыцы», «Мая малая ра­дзіма» і інш. Аб’ём сачынення — да 4-5 старонак фармату А-4. На яго адводзіцца 4 гадзіны. Творчае тэсціраванне ўключае ў сябе гутарку з членамі прыёмнай камісіі на тэмы грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Рэспублікі Беларусь, міжнароднага становішча, спецыфікі работы журналіста ў перыядычных выданнях, а таксама рэдагаванне тэкста, які ўтрымлівае розныя віды памылак (арфаграфічныя, пунктуацыйныя, сінтаксічныя, маўленчыя і г.д.).

Жадаючыя паступіць на спецыяльнасць «Журналістыка» могуць звяртацца па тэлефоне +375(29)6310583 (Дзяружын Раман Віктаравіч). Пры гэтым удзельнічаць у конкурсе маюць магчымасць і абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе на іншыя спецыяльнасці, дзе здаюцца руская або беларуская мова і гісторыя Беларусі. Застаецца дадаць, што навучанне ажыццяўляецца на бюджэтнай форме з выплатай стыпендыі і ўсе іншагароднія студэнты забяспечваюцца інтэрнатам.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.