Поставский район и 2 коллектива занесены на доску Почета Витебской области, 1 — на республиканскую

Главное Местная власть

Па традыцыі напярэдадні Першамая ў Віцебску і Мінску прайшлі ўрачыстыя цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы год. На абласную Дошку гонару занесены Віцебскі, Полацкі і Пастаўскі раёны, а таксама 40 прадпрыемстваў і арганізацый.

— Пастаўскаму раёну такі гонар выпаў упершыню, — не без гонару гаварыў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. — Прыемна, што сярод найлепшых наша будаўнічая арганізацыя «Рассвет Пастаўскі»  (дырэктар — Альфрэд Малец) і сельгаспрадпрыемства «Навасёлкі-Лучай» (дырэктар — Юрый Шымчык). А Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  які ўзначальвае Марыя Кісялёва, значыцца на рэспубліканскай галерэі славы.

Раён развіваецца дзякуючы выдатным арганізатарскім здольнасцям кіраўніка раёна, якія ў мінулым годзе высока ацэнены Прэзідэнтам Беларусі: Сяргей Чэпік узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». А таксама людзям, якія жывуць на Пастаўшчыне і сваёй стваральнай працай уносяць важкі ўклад у прымнажэнне здабыткаў раёна. Высокія вынікі ў развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай і іншых сферах дасягнутыя згуртаванай камандай.

У мінулым годзе ў развіццё Пастаўскага раёна інвесціравана 70 мільёнаў рублёў, што на 10% больш, чым у 2021 годзе. Трэцяя частка інвестыцый была накіравана на сельскую гаспадарку. Праведзена маштабная работа па будаўніцтве і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў у ААТ «Хацілы-агра» і «Камайскі-агра». Летась у паўтара раза больш атрымана зерневых і зернебабовых, у два — бульбы. За апошнія тры гады на 5 000 галоў вырасла пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Па рэнтабельнасці раён займае адну з лідзіруючых пазіцый сярод рэгіёнаў вобласці. Працягваецца будаўніцтва малочнатаварных комплексаў, жылля.

— Па выніках работы за мінулы год, згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі, у рэспубліцы 64 пераможцы: 8 рэгіёнаў і 56 арганізацый, — гаварыла дырэктар ТЦСАН Марыя Кісялёва. — У іх ліку і наш тэрытарыяльны цэнтр, атрымальнікамі паслуг якога з’яўляюцца амаль 2 000 чалавек. Гэта пенсіянеры, інваліды, мнагадзетныя сем’і. Кожнаму з іх мы стараемся ўдзяляць максімум увагі. Прыемна, што нашу работу заўважылі і цэняць: Пастаўскі ТЦСАН прызнаны найлепшым сярод 146 такіх жа ўстаноў Беларусі і занесены на рэспубліканскую Дошку гонару. У чарговы раз падкрэслю: у тым, чаго мы дасягнулі, заслуга кожнага члена калектыву. І я як кіраўнік вельмі ўдзячная ўсім за разуменне і старанне. Такая высокая ацэнка нашай работы абавязвае трымаць высока ўзнятую планку.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.