Председатель райисполкома Сергей Чепик принял участие в учебе идеологического актива района

Местная власть

Быць у гушчыні падзей

На мінулым тыдні ў райвыканкаме прайшла вучоба ідэалагічнага актыва раёна. На ёй прысутнічалі намеснікі кіраўнікоў калектываў па ідэалагічнай рабоце, а таксама спецыялісты, на якіх ускладзены абавязкі па яе арганізацыі. У семінары ўдзельнічаў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

Ён адзначыў, што эканоміка і ідэалогія ідуць поплеч, а ідэолагі былі і застаюцца галоўнымі праваднікамі дзяржаўнай палітыкі. Ідэалагічная работа ў сучасных умовах патрабуе новых метадаў: вялікае ўздзеянне на чалавека, асабліва на моладзь, аказвае інтэрнэт. А значыць, падыход да маладых людзей павінен быць індывідуальным, больш тонкім і пераканаўчым. Ідэалагічныя работнікі аба­вязаны прыкладваць сілы для кансалідацыі грамадства, умацавання ў ім ідэй міру і стваральнай працы, выхоўваць у моладзі патрыятызм, пачуццё гордасці за Беларусь і дасягненні старэйшага пакалення. Ім трэба ведаць адказы на пытанні, якія хвалююць чалавека, даваць аб’ектыўную характарыстыку таму, што адбываецца ў краіне, раёне.

Роля ідэолагаў у развіцці грамадства вялікая. Іх задача — ствараць добразычлівую атмасферу ў калектывах, дзе яны працу­юць. Сяргей Чэпік адзначыў, што ідэолагі Пастаўшчыны маюць цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, накіроўваюць людзей на выкананне пастаўленых перад імі задач. Яны заўсёды ў гушчыні падзей: арганізуюць розныя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, праводзяць дзяржаўныя святы.

— Вам трэба ўмець беспамылкова ацэньваць сітуацыю, расстаўляць акцэнты і цвёрда заставацца на пазіцыях паслядоўнасці, прынцыповасці, мэтанакіраванасці. Поспехі прадпрыемстваў, арганізацый, узаемаадносіны ў калектыве ў многім залежаць ад вашай работы, кампетэнтнасці, камунікацыйных здольнасцей. Быць у курсе ўсіх спраў, валодаць інфармацыяй і даносіць яе людзям, адчуваць іх настрой, прапагандаваць нацыянальныя каштоўнасці — вось найважнейшыя задачы ідэалагічных работнікаў, — падсумаваў Сяргей Чэпік.

Прысутныя цікавіліся ў кіраўніка раёна перспектывамі развіцця рэгіёна, уздымалі пытанні аховы здароўя, рамонту дарог, добраўпарадкавання населеных пунктаў і іншыя.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.