Разнообразные красивые композиции создает лынтупчанка Алена Жеймо

Общество

Як лякарства для душы

Разнастайныя прыгожыя кампазіцыі вырабляе лынтупчанка Алёна Жэйма.

Зусім мала часу застаецца да Радаўніцы. Людзі ў гэты час наводзяць парадак на магілах родных, упрыгожваюць іх рознымі кветкамі. У лынтупскім аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН вельмі прыгожыя кампазіцыі вырабляе Алёна Жэйма.

Дзяўчыне 28 гадоў. Яна мае праблемы з апорна-рухальным апаратам, з’яўляецца інвалідам II групы. Пэўны час знаходзілася ў гэтым аддзяленні на адаптацыі. Падчас заняткаў у гуртку дэкаратыўна-прыкладнога рукадзелля пад кіраўніцтвам Алены Конан навучылася вырабляць арыгінальныя, крэатыўныя рэчы. Са жніўня мінулага года дзяўчыну прынялі сюды на работу на 0,25 стаўкі.

— Людзі з абмежаванымі магчымасцямі — паўнапраўныя грама­дзяне нашага грамадства, — гаварыла дырэктар Пастаўскага ТЦСАН Марыя Кісялёва. — Многія з іх — прыклад мэтанакіраванасці, сілы духу. Да таго ж яны таленавітыя. Ім вельмі хочацца быць запатрабаванымі. Мы па магчымасці садзейнічаем такім людзям у працаўладкаванні.

Алёна Жэйма вырабляе вянкі, розныя кампазіцыі, і яны карыстаюцца попытам. Вырабы рэалізуюць як у гарадскім пасёлку, так і ў райцэнтры (ёсць у пастаўскім універмагу). Занятак прыносіць дзяўчыне задавальненне, дае жыццёвыя сілы, напаўняе пазітывам. Для яе гэта як лякарства для душы.

— Перадвелікодны перыяд быў вельмі напружаны як для работнікаў аддзялення, так і для яго наведвальнікаў, — расказвала загадчыца лынтупскага аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Таццяна Валуевіч. — Пад кіраўніцтвам Алены Конан усе ахвотныя плялі кошыкі з папяровых трубачак, рыхтавалі велікодных зайцоў і настольныя кампазіцыі. Многія гарпасялкоўцы прасілі зрабіць сувеніры на заказ. У пятніцу прадукцыя нашага і іншых аддзяленняў была прадстаўлена на выставе-кірмашы ў Міністэрстве сацыяльнай абароны Беларусі. На ёй нашы вырабы выклікалі цікавасць у наведвальнікаў.

Анна Анішкевіч
Фота Таццяны Валуевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.