В детском приюте СПЦ Поставского района заменили старые деревянные окна на пластиковые стеклопакеты

Общество

Дзякуючы валанцёрам

На мінулым тыдні ў дзіцячым прытулку Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пастаўскага раёна замянілі старыя драўляныя вокны на пластыкавыя шклопакеты. Гэта толькі частка рамонту, які тут плануюць правесці.

У снежні 2022 года кіраўнік СПЦ Наталля Селіванава ўпершыню пачула пра інтэрнэт-супольнасць «Детки-отказники Беларуси». І паколькі цэнтр працуе з дзецьмі, бацькі якіх неналежным чынам выконваюць свае абавязкі, падвяргаючы жыццё непаўналетніх небяспецы, вырашыла звярнуцца да валанцёраў гэтай супольнасці і запрасіць іх у госці. Сазваніўшыся, дамовіліся пра сустрэчу.

— Валанцёры прыехалі да нас пасля праваслаўных Каляд, прывезлі дзецям салодкія падарункі, цацкі, адзенне, іншае неабходнае, — расказвала Наталля Віктараўна. — Тады ж пазнаёміліся з цэнтрам: прайшлі па пакоях, паглядзелі матэрыяльную базу — і прапанавалі збіраць грошы на рамонт. Мы гэтага абсалютна не чакалі і вельмі абрадаваліся. Справа ў тым, што грунтоўна будынак не рамантаваўся і многае ў ім неабходна мяняць і перараб­ляць. Адна з валанцёраў вельмі цёпла напісала пра прытулак у групе ў сацсетках, і неўзабаве да мяне пачалі звяртацца прадстаўнікі юрыдычных асоб, якія жадалі дапамагчы, каб заключыць дагавор.

Сярод падпісчыкаў супольнасці «Детки-отказники Беларуси» як простыя людзі, так і індывідуальныя прадпрымальнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі дзяржаўных органаў. Усе яны захацелі ўнесці сваю лепту і сталі пералічваць хто 5 рублёў, а хто  — 5 і больш тысяч. Грошы паступалі і працягваюць паступаць з розных куткоў краіны, у тым ліку ад пастаўчан. Кожны, хто іх ахвяраваў, указваў, на што канкрэтна павінны быць патрачаны сродкі. Так літаральна за месяц сабралася сума, якой хапіла, каб замяніць 59 аконных блокаў.

Плануецца таксама выраўнаваць сцены і столь, паслаць новы лінолеум на падлозе, замяніць старыя дзвярныя каробкі. Валанцёры запэўніваюць, што зрабіць гэта рэальна, бо нераўнадушных людзей у Беларусі шмат. А пакуль Наталля Селіванава дзякуе кожнаму, хто адгукнуўся на просьбу дапамагчы, падзяліўся інфармацыяй.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.