3-е место завоевали учащиеся 4 класса Воропаевской СШ в областном этапе республиканского квеста «По следам Победы»

Важное История

Годныя «Праўнукі Перамогі»

У канцы красавіка завяршыўся абласны этап рэспубліканскага квэста «Па слядах Перамогі». 3-е месца ў ім заваявалі навучэнцы 4 класа Варапаеўскай СШ.

Спачатку каманда «Праўнукі Перамогі» ў складзе Уладзіслава Шарыпы, Маргарыты Франузы, Эліны Пашковай, Арыны Шафаровіч, Насці Ермаловіч, Каці Дзюшко і Аляксандры Гірсёнак пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Юліі Гваздзеўскай перамагла на раённым этапе. Затым на працягу 10 дзён змагалася на абласным. На ім трэба было ў фармаце анлайн прадставіць каманду, адказаць на пытанні розных віктарын, рашыць рэбусы, выканаць песні ваенных гадоў, даслаць знятыя відэаролікі і фотаздымкі на конкурс «Армейская фотабудка». Старанні аказаліся недарэмнымі: наперад сябе варапаеўскія школьнікі прапусцілі толькі гімназістаў з Оршы і суседзяў з Докшыц.

— У абласным этапе квэста ўдзель­нічала амаль 130 навучэнцаў з 18 рэгіёнаў Віцебшчыны — акцябраты і піянеры дзвюх узроставых катэгорый: 7—10 і 10—14 гадоў, — расказвала намеснік дырэктара Варапаеўскай СШ Яніна Раманава. — Гэта члены Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, па ініцыятыве якой праводзілася гульня. Лічу, што 3-е месца — годны вынік. Малайцы, навучэнцы! Рэспект Юліі Віктараўне за падрыхтоўку! За песню камандзе прысуджана 2-е месца. Фотаздымак — у ліку найлепшых.

29 красавіка пераможцы былі запрошаны ў абласны Палац піянераў і моладзі на ўшанаванне. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Узнагароду «Праўнукам Перамогі» ўручыла старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРПА» Ірына Яленская.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.