Поставчане удивили посетителей международного форума своими новинками

Важное Общество

Тры віды прадукцыі гандлёвай маркі «Паставы-гарадок»: сыр Chedder Red, смятана з доляй тлушчу 14, 18, 25% і вяршкі пітныя пастэрызаваныя з доляй тлушчу 18% — на XI міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» прызнаны найлепшымі таварамі Рэспублікі Беларусь сярод 34 таварных пазіцый 19 арганізацый вобласці.

Форум праходзіў у канцы мінулага тыдня ў Віцебску на базе летняга амфітэатра і бліжэйшых да яго пляцоўках. Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці, дэлегацыі Кітая, Узбекістана, дзесяці рэгіёнаў Расіі, супрацоўнікі дыпламатычнага корпуса Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, В’етнама, Пакістана і іншых краін. Дзелавую сустрэчу з гасцямі правёў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Ён таксама наведаў экспазіцыйныя павільёны прадпрыемстваў і арганізацый. Не абмінуў і пастаўчан.

Прадпрыемствы Пастаўшчыны прадстаўлялі малочны завод і ААТ «Паставымэбля». На стале малочнага завода ўвагу прыцягвала фігура вароны, якую выразала з сыра кастэлянка Аксана Сіланава. А сярод традыцыйнай прадукцыі: сыроў, малака, вяршкоў, смятаны, кефіру, масла сметанковага — была і навінка — сырныя шарыкі, першую партыю якіх выпусцілі якраз да міжнароднага форуму. Яны зроблены ў спецыяльных печах з натуральнага сыру і таму не маюць вільгаці. Сухі сыр незвычайнай формы карыстаўся вялікім попытам у наведвальнікаў выставы. На паліцы магазінаў шарыкі паступяць на гэтым тыдні.

Навінкі выстаўляла і ААТ «Паставымэбля». Першая —  камплект школьны, асаблівасцю якога з’яўляюцца круглая і плоскаавальная трубы, металічная перфарыраваная сценка і пластыкавыя сядзенні крэслаў. Другая — набор мэблі для вулічных кафэ. Для вырабу стальніцы і сядзенняў выкарыстоўваюцца драўняна-палімерныя кампазіты. Аналагаў такой мэблі ў Беларусі няма.

— На форуме звычайна прэзентуюцца навукова-тэхнічныя дасягненні Віцебшчыны, прахо­дзяць сустрэчы з прадпрымальнікамі, інвестарамі і вядучымі экспертамі, адбываецца абмен вопытам, — расказваў дырэктар ААТ «Паставымэбля» Сяргей Лацецкі. — У рамках мерапрыемства дэманстрацыйныя пляцоўкі разгарнулі сотні прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. З кожным годам удзельнікаў форуму, якім цікавяцца не толькі прадстаўнікі дзелавых колаў, але і жыхары Віцебска, яго госці, становіцца ўсё больш. Ён адкрывае новыя магчымасці па рэалізацыі многіх праектаў і прадукцыі, расшырае кліенцкую базу, дае магчымасць пазнаёміцца з новымі тэндэнцыямі на мэблевым рынку. Тых, чыю ўвагу прыцягвала наша мэбля, было нямала.

Калектыў ААТ «Паставымэбля» пастаянна абнаўляе абсталяванне, працуе з сучаснымі матэрыяламі, выкарыстоўвае найноўшыя тэхналагічныя і канструктарскія рашэнні. Сёлета запусцілі найсучаснейшую сушыльна-фарбавальную камеру, што дазволіла павысіць якасць нанясення лакафарбавага пакрыцця і клею на драўніну, метал, пластык, шкло, павялі­чыць асартымент прадукцыі. Набыты новы прасавальны станок для абівання мяккіх крэслаў. Для дастаўкі мэблі кліентам — новы МАЗ.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.