Ксендз-декан Павел Самсонов рассказал о важности традиционных семейных ценностей

Духовность

Каталіцкі Касцёл пастаянна выступаў і выступае ў абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Пра гэта разважае ксёндз-дэкан Павел Самсонаў, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах:

— Заходняя мода на чайлдфры, што азначае «свабодны ад дзяцей, добраахвотна бяздзетны», набірае папулярнасць. Тое, чаго раней немагчыма было нават уявіць, сёння многім, а асабліва моладзі, здаецца прыцягальным. На Захадзе ўсё часцей людзі нетрадыцыйнай арыентацыі заключаюць паміж сабой шлюбы, прычым на законных падставах.

Будучыня не толькі Касцёла, Царквы, але і ўсяго свету, у тым ліку і беларускага грамадства, менавіта за моладдзю. На якім базісе выхаваем падрастаючае пакаленне, такім яно і будзе. Трэба тлума­чыць маладым, што жыццёвыя дасягненні, матэрыяльныя даброты бессэнсоўныя, калі іх няма каму перадаць, што нажытае багацце не заменіць шчасця бачыць, як працягваецца твой род.

Апошнім часам нямногія сямейныя пары жадаюць мець столькі дзяцей, колькі ім пашле Бог. Як правіла, гэта людзі глыбокарэлігійныя. Ёсць такія і ў маёй парафіі. Напрыклад, Рычард і Яня Ра­дзюшы выхавалі чацвярых дзяцей. Усе яны — практыкуючыя католікі. У сям’і Святланы і Сяргея Івановых пяць сыноў і дачушка. Іх мама Святлана, акрамя выхавання дзетак, паспявае весці курсы па вывучэнні метадаў распазнавання плоднасці, з’яўляецца адной з арганізатараў сямейных баляў. Нямала і такіх, хто выхоўвае па трое дзетак. І гэта радуе.

Сёння маладыя будуюць раскошныя катэджы, у якіх сучасная мэбля і бытавая тэхніка. Толькі ў гэтых дамах не чуваць дзіцячых галасоў. Між тым дзяржава аказвае значную падтрымку сем’ям. Вядома, адказнасць за выхаванне дзяцей ля­жыць на бацьках. І многія яе баяцца, хочуць жыць толькі для сябе.

Аборты, разводы, аднаполыя шлюбы — сёння праблем, на жаль, вельмі шмат. Калі мы не будзем вучыць людзей рабіць правільны выбар — на карысць жыцця, а не смерці, — то ў будучыні чалавецтва чакае пагібель. Каталіцкі Касцёл, Праваслаўная Царква праводзяць вялікую работу па папулярызацыі сямейных каштоўнасцей. У пастаўскай парафіі Святога Антонія Падунскага кожны першы панядзелак месяца ладзяцца сустрэчы сем’яў, на якіх з удзелам святара муж і жонка вучацца будаваць свае адносіны, умацоўваць сям’ю, выхоўваць дзяцей, працаваць над сабой і многаму іншаму.

Сям’я — крыніца любові, павагі, са­лідарнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. Яна была і застаецца захавальніцай традыцый, культуры і гістарычнай спадчыны пакаленняў, гарантам стабільнасці і развіцця. Бу­дзем імкнуцца, каб у Беларусі сямейныя каштоўнасці сталі нацыянальнай ідэнтычнасцю.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.