157 выпускников попрощались со школой. На Поставщине прошли выпускные балы

Образование

Адкрыццё ХХХІІІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» супала з яшчэ адной важнай падзеяй — выпускнымі вечарамі ў 11-класнікаў. У той час, калі Паставы звінелі і спявалі на ўсе галасы, выпускнікі сабраліся ў сваіх навучальных установах на ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі. Разам з імі ўчарашнім школьнікам уручылі сертыфікаты з вынікамі цэнтралізаваных экзаменаў, якія ў гэтым годзе здавалі ўпершыню.

Усяго ў раёне атэстаты атрымалі 157 чалавек, з іх 15 — дакументы асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём. Як адзначылі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, усе прэтэндэнты на залаты медаль пацвердзілі свае гадавыя адзнакі на цэнтралізаваных экзаменах. Найбольш медалістаў — трое — у СШ №4 імя В. Ф. Франтова. Па двое выдатнікаў вучобы ў гімназіі, СШ №1, №2 імя Н. М. Асяненкі, Варапаеўскай і Камайскай сярэдніх школах, па адным — у Дунілавіцкай СШ і Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі. Акрамя таго, 47 выпускнікам, 25 з якіх навучаліся ў першай гарадской школе, былі ўручаны пахвальныя лісты за поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.

Гэтымі днямі са школай развіталася і частка 9-класнікаў, якіх у нашым раёне 339. З 10 па 14 чэрвеня ў навучальных установах прайшло ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб базавай адукацыі. 19 чалавек атрымалі пасведчанні з адзнакай. Шасцёра з іх з’яўляюцца навучэнцамі СШ №1, чацвёра — гімназіі, столькі ж — СШ №4 імя В. Ф. Франтова, трое — Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі, двое — СШ №2 імя Н. М. Асяненкі і Варапаеўскай СШ. Гэта патэнцыяльныя прэтэндэнты на медалі праз 2 гады.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.