Высокопрофессиональный коллектив прокуратуры Поставского района обеспечивает верховенство закона на Поставщине

Безопасность

Здольныя якасна вырашаць задачы

Пракурор сёння — гэта прафесія высокага ўзроўню. Яе прадстаўнікі стаяць на варце нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Найважнейшай функцыяй органаў пракуратуры з’яўляецца падтрыманне дзяржаўнага абвінавачвання па крымінальных справах, а таксама кантроль за выкананнем заканадаўства. Вельмі важны і пачаты Генеральнай пракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, мэта якога — устанавіць усіх вінаватых, у тым ліку тых, каму ўдалося пазбегнуць адказнасці за забойства мірных жыхароў, катаванне, масавы згон насельніцтва ў рабства.

У гэтым працэсе ўдзельнічаюць усе пракурорскія работнікі краіны. Сваёй штодзённай працай яны заклалі надзейны фундамент для захавання законнасці і правапарадку ў кожным рэгіёне. Дзякуючы ім грама­дзяне могуць адчуваць сябе пад надзейнай абаронай закону.

Яго верхавенства на Пас­таў­шчыне забяспечвае невялікі, але дружны і высокапрафесійны калектыў пракуратуры Пас­таўскага раёна ў складзе пракурора Аляксандра Козіча, яго намесніка Ігара Ластоўскага і старшых памочнікаў Тамары Зубко і Вячаслава Галяка. Разам яны здольныя якасна выра­шаць любыя пастаўленыя перад імі задачы.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.