11 июля подписано соглашение об установлении дружеских отношений между Сакским районом Крыма и Поставским

Местная власть

11 ліпеня ў Доме Масквы ў Мінску падпісана пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх адносін паміж Сакскім раёнам Крыма і Пастаўскім. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Сакскага раённага савета Аляксандр Гуменны і старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік.

Адбылося гэта ў рамках Дзён Рэспублікі Крым у Беларусі. На цырымоніі ад нашага раёна прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Несцяронак, дырэктар малочнага завода Канстанцін Гайлеўскі і начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Врублеўскі. Крымчане прэзентавалі свой турыстычны, эканамічны і інвестыцыйны патэнцыялы, пастаўчане расказвалі пра свой край, яго традыцыі і святы, што тут ладзяцца. Кожны з прадстаўнікоў дэлегацыі нашага раёна вёў перамовы з расіянамі ў сваёй сферы дзейнасці.

Перадгісторыя падпісання пагаднення наступная. З 2006 года старшынёй Сакскага райсавета з’яўляўся Мікалай Расалоўскі. Ён нарадзіўся ў Паставах у 1957 годзе. Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча і Ваенна-палітычную акадэмію ў Маскве. Больш за 20 гадоў аддаў службе ў арміі, 16 — Сакскаму раённаму савету. Мікалай Дзмітрыевіч рабіў усё для ўстойлівага развіцця эканомікі рэгіёна, стварэння ўмоў для прыцягнення ў яго інвестыцый. Наладзіў пабрацімскія сувязі з Самарскай, Курскай, Ленінградскай і іншымі абласцямі. Марыў пра такія сувязі з малой радзімай. Прапрацоўваў для гэтага розныя варыянты. У снежні мінулага года пакінуў пасаду, але пра свае планы расказаў свайму пераемніку. Нарэшце першы крок зроблены.

— Спадзяюся, што наша супрацоўніцтва будзе развівацца ў розных сферах: культуры, адукацыі, сельскай гаспадарцы, прамысловасці і, вядома, турызме, — гаварыў Аляксандр Гуменны. — Запрашаем беларусаў у Сакскі раён адпачыць, аздаравіцца. Нашы здраўніцы карыстаюцца папулярнасцю, усе ведаюць пра лячэбныя ўласцівасці сакскай гразі. Хутка мы сумесна распрацуем план супрацоўніцтва з канкрэтнымі мерапрыемствамі і праектамі.

Сяргей Чэпік прызнаў, што Сакскі раён — унікальны і вельмі прыгожы, прыцягальны для турыстаў. Але і на Пастаўшчыне нямала цікавых месцаў і ёсць што паказаць і прапанаваць крымчанам. Асабліва рады бачыць у нашым рэгіёне аматараў палявання і рыбалоўства.

Кіраўнікі абодвух раёнаў упэўненыя ў тым, што агульная для братніх народаў гісторыя, культурныя і духоўныя каштоўнасці будуць толькі спрыяць развіццю супрацоўніцтва.

У рамках культурна-асветніцкай часткі праграмы прайшлі розныя выставы, а таксама канцэрт ансамбля «Падвор’е» Крымскай дзяржаўнай філармоніі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.