Строго соблюдать правила безопасности призывают хлеборобов члены мониторинговой группы

Безопасность

У гаспадарках раёна ўбіраюць азімы ячмень, неўзабаве пачнецца масавае жніво. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч, няштатны інспектар па ахове працы раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Ахмадзееў і памочнікі ўрача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі наведваюць сельгаспрадпрыемствы Пастаўшчыны. Яны цікавяцца забяспечанасцю работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, спецадзеннем і спецабуткам, пітной вадой у полі, арганізацыяй гарачага харчавання і ўкамплектаванасцю аптэчак.

 

— Наша задача — праве­рыць умовы, у якіх працуюць людзі, таму што галоўнае — бяспека, — гаварыў Васілій Катовіч. — На жаль, у сельскагаспадарчай вытворчасці здараецца нямала няшчасных выпадкаў. Прычыны розныя: адсутнасць належных умоў працы, парушэнне тэхнікі бяспекі. З мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму сустракаемся з хлебаробамі, гутарым з імі, папярэджваем. Калі неабходная якая-небудзь дапамога па ўхіленні выяўленых недахопаў, аказваем яе.

У сераду разам з прадстаў­нікамі маніторынгавай групы я пабывала ў ААТ «Янавіца-агра» і «Камайскі-агра». Высветлілася, што механізатары «Янавіцы» не маюць спецадзення, у «Камайскім» былі недахопы ў афармленні дакументацыі. Затое ў сталовых абедзвюх гаспадарак усё ідэальна: для работнікаў быў прыгатаваны наварысты суп, апетытныя катлеты і адбіўныя. Повар сталовай у Палессі Нэлі Дубіновіч пахвалілася, што сёлета закуплены новы посуд. Разам з памочніцай Рэгінай Шымкавіч яны прыгатавалі 50 абедаў. Жанчыны чакалі машыну, каб загрузіць тэрмасы з ежай і адправіцца ў поле да механізатараў і пастухоў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.