Анна Литвинович приняла участие в пленуме Республиканского совета Белорусского общественного объединения ветеранов

Общество

На мінулым тыдні ў сталіцы нашай краіны адбыўся пленум Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. На ім падведзены вынікі работы аб’яднання за мінулы год і першую палову бягучага, акрэ­слены задачы ветэранскіх арганізацый рознага ўзроўню на перыяд падрыхтоўкі і правядзення адзінага дня галасавання і выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, а таксама святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго, зацверджаны Статут аб’яднання ў новай рэдакцыі, унесены змены ў склад савета.

У пасяджэнні пленума ў ліку іншых удзельнічала старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі ветэранаў Ганна Літвіновіч, якая з’яўляецца членам Рэспубліканскага савета. І не толькі абмяркоўвала пытанні парадку дня, але і прыняла з рук старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Івана Гардзейчыка знак «За заслугі».

— Безумоўна, было вельмі прыемна атрымаць такую высокую адзнаку, — гаварыла Ганна Францаўна. — Лічу, што яе заслужыла не я адна, а ўся наша раённая арганізацыя. Яе работа цалкам залежыць ад актыўнасці пярвічных арганізацый. У раёне іх 38. Хачу адзначыць пярвічкі завода «Паставымэбля» (старшыня — Валянціна Петух), райбыткамбіната (Кацярына Казлова), дзяржаўнага каледжа (Ларыса Жук), былой 32-й ракетнай дывізіі (Юрый Копасаў), Варапаеўскай дыстанцыі пуці (Валянціна Трафімава), цэнтральнай раённай бальніцы (Наталля Змяеўская).

Шмат добрых спраў і на рахунку іншых пярвічных арганізацый, якія на месцах займаюцца пытаннямі ветэранаў. Важна тое, што нас заўсёды падтрымліваюць старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік і старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Курто, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў, грамадскіх арганізацый. Не сумняваюся, што і з задачамі, якія пастаўлены перад ветэранскімі арганізацыямі на пленуме, мы справімся паспяхова.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.