Основные тезисы интервью Александра Лукашенко украинской журналистке тиражируются в СМИ и активно обсуждаются в обществе

Местная власть

Інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскай журналістцы атрымалася вельмі рэзанансным. Яго асноўныя тэзісы тыражуюцца ў многіх СМІ і актыўна абмяркоўваюцца ў грамадстве.

Юрый Дзеркач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў:

— Інтэрв’ю — выразная характарыстыка прычын існуючай геапалітычнай сітуацыі і магчымых варыянтаў яе развіцця. У аснову рашэнняў, якія прымае наш Прэзідэнт, пакладзена найвышэйшая яго адказнасць за чалавечае жыццё. Выснова адна: Беларусь зробіць усё для захавання міру, суверэнітэту і выканання абавязацельстваў.

Уладзімір Мацвееў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд»:

— Галоўнай тэмай інтэрв’ю стаў канфлікт ва Украіне і перспектывы яго мірнага вырашэння. Сутыкненняў, упэўнены наш Прэзідэнт, можна было пазбегнуць. У любы момант зараз іх можна спыніць. Для гэтага неабходна прыкласці ўсе намаганні, перш за ўсё — з боку кіраўніцтва Украіны. Пакутуе ўкраінскі народ, які аказаўся заложнікам бяздумнай антыдзяржаўнай палітыкі кіраўніцтва сваёй краіны. Падтрымліваю меркаванне нашага Прэзідэнта, што толькі за сталом перагавораў можна знайсці развязку сітуацыі і рабіць гэта трэба неадкладна.

Кірыл Лебедзеў, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранічнай заставы «Лынтупы» імя Героя Савецкага Саюза С. С. Пустэльнікава:

— Мы, вайскоўцы, з асаблівым інтарэсам глядзелі інтэрв’ю Прэзідэнта ўкраінскай журналістцы. Яно дало адказ на шэраг складаных геапалітычных пытанняў. Адно з самых хвалюючых і злабадзённых — пытанне вайны і міру. Да яго нераўнадушны ні адзін беларус. Ніхто з жыхароў нашай краіны не хоча, каб Беларусь стала арэнай баявых дзеянняў і пралілася кроў мірных жыхароў — а гэта, на жаль, адбываецца ва Украіне.

Галоўная думка, якую агучыў Аляксандр Лукашэнка, — канфлікт у суседняй братняй краіне павінен быць урэгуляваны мірным шляхам. Прэзідэнт у чарговы раз даў зразумець, што Беларусь ніколі не будзе ваяваць і весці захопніцкія войны. Аднак калі суп­раць нас развяжуць прамую агрэсію, беларуская армія разам з расійскай знойдзе чым на яе адказаць. Абараніць зямлю нашых дзяцей і продкаў ад агрэсараў — наш святы абавязак. Аднак бачачы міратворчую пазіцыю Прэзідэнта Беларусі, якой прасякнута ўсё інтэрв’ю, не думаю, што гэта давядзецца рабіць.

Лілія Зарэцкая, ветэран працы:

— Хочаце — верце, хочаце — не, але інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанцы я глядзела па тэлевізары (але была вымушана выключыць, бо пачалася навальніца), у другі раз слухала па радыё, а потым яшчэ і прачытала ў «СБ. Беларусь сегодня», якую па маёй просьбе прынесла дачка. І чым больш унікала ў яго, тым больш захаплялася нашым Прэзідэнтам.

Адчувалася, што журналістка вопытная, многія яе пытанні былі вострыя. І на кожнае Аляксандр Рыгоравіч адказваў эмацыянальна і праўдзіва. Мяне вельмі кранула, з якой любоўю і болем ён гаварыў пра ўкраінскі народ, які зараз гіне з-за бяздарнай палітыкі прадажнага кіраўніцтва краіны. І ўжо не ў першы раз заклікаў гэтае кіраўніцтва адумацца і сесці за стол перагавораў з расіянамі, каб спыніць вайну. «Суседзі ад Бога. З імі трэба выбудоўваць адносіны», — падкрэсліў наш Прэзідэнт.

Я кожны дзень гляджу тэлевізар, слухаю радыё, таму і ведаю пра дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі. Ён аднолькава глыбока ўнікае як у міжнародныя адносіны, так і ў жыццё краіны. Медыцынскае абслугоўванне, уборка ўраджаю, работа прамысловых прадпрыемстваў, падрыхтоўка да новага навучальнага года і многае іншае — усё знаходзіцца пад яго пільнай увагай.

На пытанне журналісткі пра тое, ці будзе вылучаць сваю кандыдатуру на наступныя выбары кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Рыгоравіч адказаў, што яшчэ не прыняў рашэнне. Буду маліцца за тое, каб яго рашэнне аказалася станоўчым. Дзякуючы мудрасці і вопыту Аляксандра Лукашэнкі над нашай краінай мірнае неба. А гэта — самае галоўнае.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.