Поставчанка Галина Герман обратилась в «ПК» с предложением по усовершенствованию движения общественного транспорта

Важное Общество

Перыядычныя збоі ў руху грамадскага транспарту, незразумелыя простаму пасажыру інтэрвалы пры складанні яго раскладу, калі з канцавога прыпынку ў рэйс адзін за адным адпраўляюцца аўтобус дзяржаўнага перавозчыка і маршрутка прыватніка, а потым іх не дачакацца паўгадзіны, а то і болей, перапоўненыя салоны ў гадзіны пік… Нараканняў на рух грамадскага транспарту дастаткова. Як і прапаноў па ўдасканаленні яго работы. З адной з іх у рэдакцыю райгазеты звярнулася пастаўчанка Галіна Герман.

— Жыву па вуліцы Крупскай у райцэнтры, — расказвала жанчына. — У нашым мікрараёне пражываюць у асноўным пенсіянеры. Паблізу — прамзона, у якой размешчаны малаказавод, хлебазавод, нарыхткантора, адміністрацыйны будынак лясгаса. Нядаўна адкрыўся цудоўны фірменны магазін малочнага завода, у якім атаварваюцца пакупнікі не толькі з нашых ваколіц, але і з усяго горада. А вось грамадскі транспарт да нас чамусьці не заязджае. Асабіста я ад аўтобуснага прыпынку да свайго дома іду 15 хвілін, а каб пераадолець такую адлегласць людзям больш сталага веку, патрабуецца яшчэ больш часу.  Чаму б аўтатранспартнаму прадпрыемству не скласці маршрут «двойкі» і «тройкі» такім чынам, каб яны заязждалі ў наш раён?

Фото Сергея Вшивкова

Галіна Аляксандраўна ўпэўненая, што ён будзе карыстацца попытам не толькі ў мясцовых жыхароў, але і ў работнікаў вышэйназваных прадпрыемстваў. Неаднойчы абмяркоўвала гэта з суседзямі. Так, многія маюць машыны, летам моладзь карыстаецца веласіпедамі, самакатамі і іншымі сродкамі мабільнасці. Але дастаткова і тых, хто вымушаны з прыпынку грамадскага транспарту дабірацца на працу пешшу. Як правіла, гэта людзі перадпенсійнага ўзросту.

У прыватнасці, прапанова такая: Галіна Герман лічыць рацыянальным, каб маршруты грамадскага транспарту №№ 2 і 3 з прыпынку па вуліцы Кляра збочвалі на вуліцу Крупскай і даязджалі да малаказавода. Колькі разоў на дзень — няхай вызначае АТП, папярэдне вывучыўшы попыт мясцовых жыхароў.

— Лічу, што па некалькі рэйсаў раніцай, у абед і вечарам будзе дастаткова, — выказвае сваё меркаванне суразмоўца. — Беларусы ўжо даўно прывыклі да таго, што брэндам нашай краіны з’яўляецца сацыяльна арыентаваная палітыка. І ­адзін з яе складнікаў — клопат пра пенсіянераў.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.