В ОАО «Хотилы-агро» завершили уборку зерновых и зернобобовых с урожайностью 70,6 центнера с гектара

Сельское хозяйство

70,6 цэнтнера з  гектара. З такой ураджайнасцю завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых у ААТ «Хацілы-агра».

Гэта найвышэйшы паказчык у Віцебскай вобласці. Асабліва добра ўрадзіла на хацілаўскіх землях азімая пшаніца — яе на круг атрымалі 74,6 цэнтнера. Трыцікале з гектара намалацілі 69,2 цэнтнера, аўса — 61,2, азімага ячменю — 52,8, яравога — 60,9. Валавы намалот сёлета, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, склаў 13 264 тоны, што вышэй за мінулагодні на 114 тон.

Механізатары на надвор’е наракалі, але не панікавалі, бо ведалі, што жніво не бывае лёгкім. У полі ўвесь светлавы дзень працавалі 11 камбайнаў. Уборку завяршылі ў сціслыя тэрміны. Пастараліся камбайнеры Мікалай Чашун, Андрэй Волк, Мікалай Пабядзінскі, Аляксей Власаў, Уладзімір Банькоўскі, Аляксей Мароз, Валерый Ярашэвіч, Арцём Чашун, Аляксандр Буча, Мікалай Субач. Кожны з іх намалаціў ад 1 200 да 1 600 тон збожжа. У ліку тысячнікаў на перавозцы збожжа Андрэй Малец, Міхаіл Машара, Андрэй Калінскі, Мікалай Волк, Мечыслаў Яморскі, Аляксандр Галубоўскі, Юрый Хацяновіч, Аляксандр Нікіпелаў.

Напрыканцы мінулага тыдня камбайны пакінулі палеткі гаспадаркі і пераехалі на прысядзібныя ўчасткі вяскоўцаў. Механізатары пераключыліся хто на нарыхтоўку кармоў, хто на падрыхтоўку глебы да сяўбы азімых. А вось на тэрыторыі зернесушыльнага комплексу па-ранейшаму кіпіць работа. Ураджай сабраны з палёў, а навокал яшчэ ўзвышаюцца горы збожжа. На давядзенні яго да кандыцыі рупяцца не толькі аператары Аляксандр Апсіт і Станіслаў Рыбакоў, якія ўжо высушылі амаль 10 000 тон збожжа, але і механізатары пагрузчыкаў Аляксандр Нікалаеў і Аляксандр Валодзічаў, вадзіцелі дзяжурных аўтамабіляў.

Не страціць ні зярнятка дапамагалі сельгаспрадпрыемству члены студатрада «Зорка» імя Героя Савецкага Саюза Васілія Кірычука. З шуфлямі і венікамі яны наводзілі парадак на тэрыторыі комплексу, падбуртоўвалі зерне, пры неабходнасці загружалі яго ў мяшкі.

Аляксандр Іжмайловіч — сёлетні выпускнік СШ №1 і ўжо студэнт эканамічнага факультэта БДУ. Нягледзячы на тое, што жыве ў горадзе, да сельскай работы прывычны, бо ў вёсцы ёсць бабуля і дзядуля, і Саша для іх першы памочнік.

Дзяніс Нямірскі 1 верасня пойдзе ў 11 клас гімназіі. Сам ён з Кураполля. Дапамагаць па гаспадарцы бацькам для хлопца — прывычная справа. У студатрадзе стараннем вызначаліся таксама мясцовыя стрыечныя сястра і брат Каця і Васілій Нікалаевы, гара­джане Андрэй Собаль, Данііл Ярашэвіч.

— Работа нескладаная, — расказвалі студатрадаўцы. — Асноўная задача — не дапус­ціць, каб змарнаваўся сабраны ўраджай. Паглядзіце, якая навокал чысціня. Яна сама па сабе не наводзіцца — стараемся.

Працоўны семестр у юных памочнікаў завяршыўся ў пятніцу. З 1 верасня ўсе яны  адправяцца на вучобу, але будуць успамінаць дні, калі ўносілі свой уклад у харчовую бяспеку краіны, а таксама тых, з кім разам працавалі.

— Пра студатрадаўцаў магу сказаць толькі станоўчае, — гаварыў галоўны аграном гаспадаркі Канстанцін Кульманскі. — Яны добрасумленна выконвалі пастаўленыя перад імі задачы. Немалаважную ролю адыгрывае жаданне зарабіць. Дзеці разумеюць, што проста так грошы ніхто не заплаціць, таму і не гультайнічалі. Папрацаваўшы на давя­дзенні да парадку збожжа, яны пазналі цану хлеба.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.