Фоторепортаж: Митинг с возложением венков, корзин и цветов к братской могиле на пл. Ленина

Главное Общество

У нядзелю Пастаўшчына разам з усёй краінай адзначыла самае маладое дзяржаўнае свята Беларусі — Дзень народнага адзінства. Да гэтай даты быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў.

У нядзелю галоўным мерапрыемствам у раёне стаў мітынг ля брацкай магілы савецкіх салдат, загінулых пры вызваленні Пастаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і пахаваных на плошчы Леніна. Ён сабраў прадстаўнікоў мясцовай улады, працоўных калектываў, ваеннаслужачых, вучнёўскую моладзь, іншых гараджан.

Павіншаваўшы ўсіх са святам, кіраўнік раёна Сяргей Чэпік адзначыў, што гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа — уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Святкаванне Дня народнага адзінства — не толькі даніна павагі тым, хто аб’яднаў краіну, выратаваў яе ад прыгнёту захопнікаў і падарыў будучыню. Яго каштоўнасць у непарыўнай сувязі часоў і пакаленняў, непахіснасці традыцый самаахвярнага служэння Айчыне і прыхільнасці нацыянальным інтарэсам.

Павароты гісторыі не раз выпрабоўвалі Беларусь на трыва­ласць, — гаварыў Сяргей Васіль­евіч. — Але заўсёды перамагала адзінства, з’яднанасць народа, якія заснаваны на любові да роднай зямлі. У самыя цяжкія часы нашы суайчыннікі станавіліся плячо ў плячо, самаахвярна змагаліся за свабоду і незалежнасць Радзімы. Перад гэтым адступалі міжусобіцы, рушыліся спробы заваяваць, паставіць на калені нашу краіну.

Адным з самых яркіх прыкладаў адзінства беларускага народа сталі падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Беларусь першай прыняла на сябе страшны ўдар ворага, стаўшы жывым шчытом на шляху вераломнага агрэсара. Такога адзінства і веры яшчэ не ведала гісторыя.

Прайшоўшы праз боль страт ваеннага ліхалецця, разруху 90-х, гібрыдную агрэсію, развязаную ў апошні час супраць нашай дзяржавы, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы і ад чаго нельга адмовіцца, — сваю краіну, дзякуючы якой застаёмся адным народам, — падкрэсліў старшыня райвыканкама.

І сёння Рэспубліка Беларусь, нягледзячы на ўведзеныя супраць яе краінамі Захаду аднабаковыя санкцыі, працягвае прыкладваць усе намаганні па выкананні міжнародных абавязацельстваў, жыць і развівацца пад мірным небам. Падзякаваўшы ўсім, хто ўнёс і ўносіць агульны ўклад у развіццё і незалежнасць роднай Беларусі, кіраўнік раёна заключыў:

Мы ганарымся тым, што з’яўляемся нашчадкамі пакалення пераможцаў. Наш абавязак — захаваць адзінства і агульнанацыянальную згоду, пераадольваць цяжкасці і падтрымліваць стабільнасць для паляпшэння жыцця людзей і працвітання Радзімы. Давайце разам рабіць яе яшчэ лепшай, багацейшай, мацнейшай!

З прывітальным словам выступіў таксама намеснік каменданта пагранкамендатуры «Паставы» Юрый Курта.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да памятнага знака, ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны хвілінай маўчання.

Больше фото в альбомах в ОК  и ВК

Фото Елены Шаповаловой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.