Фоторепортаж: В Поставах торжественно открыли мурал в микрорайоне ул.Юбилейной

Важное Общество

11 і 12 верасня на Віцебшчыне адбыліся яркія маштабныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. Непасрэдны ўдзел у іх прынялі пастаўчане.

У панядзелак дэлегацыя Пастаўскага раёна адправілася ў Віцебск, дзе ладзілася рэспубліканская акцыя “Сімвал адзінства-2023”. У абласны цэнтр у той дзень прыбылі ўдзельнікі аўтапрабегу, арганізаванага РГА “Патрыёты Беларусі”, а таксама прадстаўнікі ўсіх раёнаў Прыдзвінскага краю. На пляцоўцы перад Летнім амфітэатрам іх віталі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло і іншыя.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала перадача сцягоў кожнага раёна старшыні РГА “Патрыёты Беларусі” Мікалаю Зарубіцкаму. Усе яны будуць размешчаны на Алеі сцягоў усіх рэгіёнаў нашай краіны, якую адкрыюць у Мінску. Перад кожным з іх размесцяць QR-код, з дапамогай якога можна будзе даведацца пра гісторыю раёна і пазнаёміцца са славутымі людзьмі кожнага краю.

Мэта аўтапрабегу — аб’яднаць беларусаў пад адным з галоўных нацыянальных сімвалаў — сцягам, — дзяліўся ўражаннямі намеснік старшыні райвыканкама, кіраўнік пастаўскай дэлегацыі Станіслаў Чымбург. — Стоячы побач з калегамі з іншых рэгіёнаў, было ганарова ўсведамляць, што мы, пастаўчане, сваёй стваральнай працай, дасягненнямі ў розных галінах уносім свой уклад у развіццё нашай роднай краіны. Адчувалася: нас усіх яднае любоў да беларускай зямлі, імкненне зрабіць яе будучыню лепшай. І Дзень народнага адзінства — напамін пра тое, што ўсё магчыма, калі нашы сілы будуць аб’яднаныя.


Дзень народнага адзінства сімвалізуе яднанне народа, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў  і дачыненнекожнага з нас да лёсу Радзімы. Сёння як ніколі важная кансалідацыя грамадства, а ідэя міру і стварэння мацнее ў канкрэтных справах, аб’ядноўвае людзей пад сімваламі нашых рэгіёнаў.

Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага аблвыканкама


У аўторак, 12 верасня, віцябчан сустракала ўжо пастаўская зямля. Раніцай у мікрараён вуліцы Юбілейнай завіталі ўдзельнікі абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафона #Единый — намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і пасправах моладзі аблвыканкама Ірына Сафейчанка, першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў і іншыя госці. Іх сустракалі прадстаўнікі мясцовай улады, піянеры і старшакласнікі з СШ №1, навучэнцы ваенна-патрыятычнага клуба “Патрыёт” СШ №4 імя В. Ф. Франтова, актывісты райкама БРСМ, юныя артысты.

Тут, у гушчыні новабудоўляў, адбылося адкрыццё новага мурала. На ім можна ўбачыць сімвал Беларусі — бусла, які сваім крылом захінае мірную Пастаўшчыну з яе архітэктурнымі славутасцямі.

Месца для мурала выбрана невыпадкова, — адзначыла, вітаючы гасцей мерапрыемства, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. Мікрараён вялікі і сучасны, тут жыве шмат дзяцей і моладзі. Яна часта збіраецца на гэтай пляцоўцы — тут створаны ўсе ўмовы для актыўнага адпачынку. Упэўненая, што цяпер гэта месца будзе яшчэ больш папулярным у моладзі. Адзінае, да чагозаклікаю, — беражыце мурал, каб ён як мага больш часу радаваў сваёй прыгажосцю.

Галіна Мікалаеўна адзначыла, што мурал у мікрараёне з’явіўся дзякуючы старанням актывістаў райкама БРСМ, якія прыводзілі ў парадак будынак, і работніку Пастаўскага малочнага завода Івану Забароўскаму — ён дапамог увасобіць у жыццё мастацкую задуму і па-майстэрску перанёс малюнак з паперы на сцяну.

З Пастаў удзельнікі марафона адправіліся ва Ушачы. Напярэдадні, у панядзелак, яны ўрачыста адкрылі муралы ў Расонах, Верхнядвінску, Міёрах, Глыбокім… Усяго ў рамках марафона ў райцэнтрах Віцебшчыны адкрыта 17 арт-аб’ектаў. Адначасова праведзена інфармацыйная работа ў працоўных і студэнцкіх калектывах, адбылася прэзентацыя кнігі “85 гадоў пад небам Віцебшчыны”, ладзіліся канцэртныя праграмы.

Марафон #Единый завяршыўся ўчора. Наперадзе — шэраг іншых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, які Беларусь адзначыць у нядзелю.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.