354 учащихся школ, гимназии и колледжа приняли участие в районном этапе республиканской олимпиады по учебным предметам

Важное Образование

У мінулую суботу завяршыўся другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. На Пастаўшчыне ўдзел у ім прынялі 354 навучэнцы школ, гімназіі і каледжа, якія дэманстравалі свае веды па 15 дысцыплінах.

Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва ўладальнікамі дыпломаў сталі 152 чалавекі: 39 з іх узнагароджаны дыпломамі І ступені, 45 — ІІ ступені, 68 — ІІІ ступені. Найбольшую колькасць узнагарод — 33 — атрымалі школьнікі СШ №1. 29 дыпломаў на рахунку гімназістаў, 24 — навучэнцаў СШ №2 імя Н. М. Асяненкі, 23 — Варапаеўскай СШ, 17 — СШ №4 імя В. Ф. Франтова, 12 — СШ №3. Прадстаўнікі Камайскай СШ павезлі дамоў 5 дыпломаў, Дунілавіцкай — 4, Лынтупскай і Навасёлкаўскай імя А. А. Валодзькі — па 2, навучэнцы каледжа заваявалі 1 дыплом.

Найбольш вынікова выступілі варапаеўскія школьнікі, чыя каманда была прадстаўлена 38 удзельнікамі. Пры гэтым стопрацэнтны вынік прадэманстравалі навучэнцы настаўнікаў геаграфіі — Аляксандра Гарнага і біялогіі — Таццяны Насевіч: усе іх алімпіяднікі занялі прызавыя месцы. Таксама як і выхаванцы настаўніц СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Алены Мачанскай і Тамары Захарэвіч, якія выкладаюць адпаведна хімію і беларускую мову і літаратуру, настаўніцы англійскай мовы СШ №3 Людмілы Пчалінцавай.

Сярод навучэнцаў асабліва вызначылася 10-класніца першай гарадской школы Маргарыта Януш. Яна заваявала ажно 5 дыпломаў: 3 — І ступені (па матэматыцы, інфарматыцы і грамадазнаўстве) і 2 — ІІ ступені (па фізіцы і рускай мове і літаратуры). Чацвёра школьнікаў атрымалі па 3 дыпломы. Алёна Варановіч з СШ №4 — І ступені па матэматыцы, біялогіі і рускай мове і літаратуры. Вікторыя Зелянкевіч з СШ №1 — І ступені па беларускай і рускай мовах і літаратуры і ІІ ступені па англійскай мове. Пётр Трава з гэтай жа школы — І ступені па фізіцы і фізічнай культуры і здароўі і ІІІ ступені па матэматыцы. Аляксандр Вірбал, які вучыцца там жа, — І ступені па англійскай мове, ІІ ступені па інфарматыцы і ІІІ ступені па грамадазнаўстве. 19 навучэнцаў атрымалі дыпломы па двух вучэбных прадметах.

Хутка стане вядома, хто з пастаўскіх школьнікаў будзе абараняць гонар раёна на абласным этапе алімпіяды, які адбудзецца ў студзені.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.