Команда Поставского района приняла участие в митапе молодых педагогов «#Выше!»

Образование

17 лістапада каманда Пастаўскага раёна прыняла ўдзел у матывацыйна-адукацыйным мерапрыемстве — мітапе маладых педагогаў «#Выше!», які прайшоў на базе СШ 47 Віцебска імя Я. Ф. Іваноўскага. Яго праводзіў абласны інстытут развіцця адукацыі.

Да ўдзелу ў мітапе былі запрошаны педагогі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі са стажам работы да 3 гадоў у колькасці 5-7 чалавек ад раёна, а таксама кіраўнікі каманд. Усяго сабраліся каманды з 21 раёна вобласці. У склад нашай увайшлі настаўнікі: пачатковых класаў СШ №3 Карына Куранова, матэматыкі СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Юліяна Катовіч, замежнай мовы Пастаўскай гімназіі Наталля Колас, музыкі і мастацтва, а па сумяшчальніцтве педагог-арганізатар Камайскай СШ Рэната Зелянкевіч (яна з’яўлялася капітанам каманды) — і выхавальнік дзіцячага сада №1 Вікторыя Мацур. Суправаджала дзяўчат у абласны цэнтр метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Танана.

— У праграме былі візітныя карткі каманд па тэме «Я — педагог! І гэта…», — расказвала Алена Аляксандраўна. — Нашы ўдзельніцы прадставілі ўнікальны сродак для барацьбы са стрэсам і прафесійным выгараннем — гарачы флэшмоб. За кароткі час яны адрэпеціравалі дастаткова складаную харэаграфію і невялікае выступленне ў стылі КВЗ. Пераможцы конкурсаў «Настаўнік года» і «Педагагічны дэбют» падрыхтавалі для маладых педагогаў інтэрактыўныя трэнінгі, правялі майстар-класы, на якіх прадэманстравалі свой прафесійны вопыт, цікавыя і зай­мальныя формы і метады работы. Пастаўчанкі былі актыўнымі, што адзначылі вядучыя майстар-класаў. Затым удзельнікі мітапа змагаліся ў прадметным SMART-квэсце: паказвалі сваю эрудыцыю і веды па розных напрамках. Каманды павінны былі дабегчы ад станцыі да станцыі за абмежаваны час. Хоць было няпроста, нашы зямлячкі паказалі добрыя веды.

Па выніках мерапрыемства каманда Пастаўскага раёна ўзнагаро­джана дыпломам І ступені за ўдзел у інтэлектуальным SMART-квэсце і падзякамі за візітку і актыўнасць на майстар-класах. Мітап пакінуў ва ўсіх удзельнікаў добрае ўражанне і пашырыў кола аднадумцаў дзякуючы арыгінальнаму фармату «без гальштукаў».

Алена Шапавалава
Фота даслала Алена Танана



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.