Александр Кузнецов назначен директором Поставского районного краеведческого музея

Важное Культура

Кузняцоў Аляксандр Іванавіч – дырэктар Пастаўскага раённага краязнаўчага музея

Аляксандр Кузняцоў нарадзіўся 21 сакавіка 1972 года ў вёсцы Дзяўгуны Пастаўскага раёна. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1993 годзе ў Мулярскай БШ, дзе з’яўляўся настаўнікам пачатковых класаў і гісторыі. У 1997-м быў абраны другім сакратаром раённага камітэта Беларускага патрыятычнага саюза моладзі. Затым займаў пасады спецыяліста 1-й катэгорыі аддзела інфармацыі райвыканкама, намесніка дырэктара па інфармацыйна-выхаваўчай рабоце УП ЖКГ, загадчыка аддзела па будаўніцтве, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадарцы раённага выканаўчага камітэта. У 2006 годзе вярнуўся да педагагічнай дзейнасці. Спачатку ўзначаліў Юнькаўскую яслі-сад—базавую школу, пазней — СШ №2 Пастаў. У апошні час працаваў настаўнікам гісторыі, кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Пастаўскай гімназіі.

1 лістапада загадам начальніка аддзела культуры райвыканкама па ўзгадненні са старшынёй раённага выканаўчага камітэта назначаны на пасаду дырэктара раённага краязнаўчага музея.

На цяперашняй пасадзе я збіраюся працягваць тую вялікую работу, якую праводзілі да мяне супрацоўнікі музея, — дзяліўся сваімі планамі Аляксандр Кузняцоў. — Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў хачу зрабіць набыткам грамадскасці і ў прыватнасці нашчадкаў тых, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на франтах і ў партызанскіх атрадах у гады Вялікай Айчыннай вайны, усё, што я змог знайсці і ўстанавіць, займаючыся пошукавай дзейнасцю. Акрамя таго, нам трэба абнаўляць фонды, выставачныя залы, узбагачаць іх новай інфармацыяй і даносіць яе да жыхароў раёна. Да гэтай работы неабходна прыцягваць моладзь, каб яна не толькі пра штосьці даведвалася, але і сама актыўна ўдзельнічала ў пошуках новага пра гістарычнае мінулае горада і раёна. У захаванні гістарычнай памяці, гістарычных і культурных каштоўнасцей для будучых пакаленняў бачу галоўную задачу для сябе і ўсяго калектыву музея.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.