Милиционеры посетили подучётных и адреса, где собираются любители спиртного

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Наведалі «бытавікоў» і іншых падуліковых

З 4 па 7 лістапада на Пастаўшчыне праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэ­джанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку ў сферы дамашняга насілля. У яго рамках у раённым аддзеле ўнутраных спраў былі створаны спецыяльныя рэйдавыя групы, у склад якіх разам з міліцыянерамі ўвайшлі прадстаўнікі РАНС і УП ЖКГ. На працягу доўгіх выхадных яны ў суправаджэнні карэспандэнта «ПК» наведвалі асоб, узятых на ўлік у аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС за здзяйсненне дамашняга насілля, і тых, хто знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Акрамя таго, міліцыянеры пабывалі па ўсіх адрасах, дзе збіраюцца аматары спіртнога. Вынікі акцыі падвёў старшы інспектар ААПП Юрый Смірноў.

— Усяго за чатыры дні мы наведалі 242 домаўладанні, — расказваў ён. — Прыходзячы дамоў да сямейных скандалістаў, перш за ўсё звярталі ўвагу на тое, п’яныя яны ці цвярозыя, ці ёсць у доме непаўналетнія дзеці. Удакладнялі таксама, чым нашы падуліковыя зарабляюць сабе на жыццё, як бавяць вольны час, цікавіліся ў родных, ці злоўжываюць яны спіртным, у некаторых выпадках гутарылі з суседзямі. Сярод іншых асоб наведвалі тых, хто сёлета вярнуўся з лячэбна-працоўных прафілакторыяў і каму кіраўніцтвам РАУС вынесена афіцыйнае папярэ­джанне пра перспектыву трапіць туды.

Па выніках гэтых візітаў 104 грамадзяніны афіцыйна папярэджаны пра недапушчальнасць злоўжывання алкаголем і здзяйснення любых супрацьпраўных дзеянняў і злачынстваў. 7 асобам уручаны паведамленні пра неабходнасць з’явіцца да ўрача-нарколага ЦРБ. 6 чалавек пастаўлены на ўлік у аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі як «бытавікі». Таксама за час правядзення названых вышэй мерапрыемстваў трое грамадзян, якія ўжо знаходзяцца на ўліку ў аддзеле, закадзіраваліся па ўласнай ініцыятыве, яшчэ некалькі выказалі намер гэта зрабіць. Некаторыя асобы пасля праведзенай з імі гутаркі прынялі рашэнне афіцыйна працаўладкавацца ў розныя арганізацыі раёна.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.