Почему обращения, присланные на e-mail, не рассматриваются? Комментарий РОВД

Общество

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Штогод у органы ўнутраных спраў рэспублікі паступае вялікая колькасць зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Так, толькі ў віцебскую міліцыю за 9 месяцаў бягучага года звярнуліся 12 073 чалавекі, 910 з якіх выкарысталі для гэтага электронную пошту. Аднак цяпер пры накіраванні зваротаў на e-mail яны будуць пакінутыя без разгляду. Чаму? На пытанне адказвае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Нагановіч:

— 2 студзеня 2023 года набылі моц змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», якімі прадугле­джана падача электронных зваротаў толькі з выкарыстаннем дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грама­дзян і юрыдычных асоб. З гэтай мэтай створаны асобны сайт http://обращения.бел/, прайшоўшы рэгістрацыю на якім, грамадзянін можа падаць электронны зварот у любы дзяржаўны орган. Да названай сістэмы падключаны і ўсе абласныя ўпраўленні і тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў рэспублікі.

Трэба адзначыць, што для аператыўнага разгляду электронных зваротаў іх неабходна першапачаткова накіроўваць у тыя аддзелы ўнутраных спраў, на тэрыторыі якіх узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах. Пры гэтым па жаданні заяўніка адказ на электронны зварот, як і раней, можа быць адпраўлены ў пісьмовым выглядзе.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.