Что делать, если вы стали свидетелем преступления? Отвечает участковый инспектор милиции

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Нярэдка людзі выпадкова становяцца сведкамі правапарушэнняў і нават злачынстваў. Але далёка не ўсе спяшаюцца паведаміць пра ўбачанае ў міліцыю. Адны не жадаюць мець справу з органамі і дзейнічаюць па прынцыпе «мая хата з краю». Іншыя замест таго, каб дапамагчы пацярпеламу, дастаюць мабільныя тэлефоны і пачынаюць здымаць усё, што адбываецца. Як правільна паводзіць сябе ў такой сітуацыі? На пытанне адказвае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Нагановіч:

— Калі на вашых вачах адбылося злачынства ці правапарушэнне, у першую чаргу важна як мага дакладней запом­ніць прыкметы зламысніка: яго рост, колер валасоў, у што быў апрануты і абуты, ці мае нейкія асаблівыя прыкметы. Вялікае значэнне пры ўстанаўленні асобы парушальніка закону мае таксама інфармацыя пра час і месца здарэння, напрамак, у якім ён уцёк, іншых сведак супрацьпраўнага дзеяння і тое, куды яны накіраваліся.

Гэту інфармацыю трэба перадаць праваахоўнікам, калі хтосьці ўжо патэлефанаваў у міліцыю. Калі побач больш нікога няма, неабходна самому набраць нумар 102 і назваць дакладны адрас і сутнасць таго, што адбылося. Такім чынам вы не толькі дапаможаце адшу­каць зламысніка, але і папярэдзіце іншыя злачынствы, якія той можа здзейсніць у далейшым.

Трэба адзначыць, што заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымінальную адказнасць за неданясенне пра дакладна вядомае здзейсненае асабліва цяжкае злачынства або пра дакладна вядомую асобу, якая яго здзейсніла, ці яе месцазнаходжанне, а таксама за неданясенне пра маючае адбыцца цяжкае або асабліва цяжкае злачынства (арт. 406 Крымінальнага кодэкса). Пакараннем за гэта могуць быць як штраф і грамадскія работы, так і арышт, абмежаванне і нават пазбаўленне волі.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.