Фото- и видеорепортаж: В Поставах открылись ёлочные базары

Главное Общество

У сераду Пастаўскі лясгас пачаў гандляваць ляснымі прыгажунямі да калядных і навагодніх свят.

На тэрыторыі Пастаўскага лясніцтва ажыўлена з самага ранку. Сосны і елкі ссечаныя і ў кадках выстраіліся як на подыум і праходзяць сапраўдны кастынг: пакупнікі круцяць іх у руках, агляда­юць з розных бакоў. Адны аддаюць перавагу высокім і стромкім, іншым падабаюцца больш разгалістыя і пышныя. Найбольшы попыт на адна- і двухметровыя. Сям’я Міснік з вуліцы Ленінскай у райцэнтры выбрала два невялікія навагоднія дрэўцы.

 

@www.postawy.by В Поставах открылись ёлочные базары. #postavykr #поставы #новыйгод2024 #елка ♬ Christmas, rock truck(781505) — Kirill Kharchenko

Где можно приобрести новогоднюю елку и сколько это стоит?

— Вышэйшая ёлка — для нашай сям’і, — тлумачыў Сяргей Міснік. — Старэйшы сын служыць па кантракце, дачка вучыцца на выхавальніка, а малодшая — васьмікласніца. Каляды любім усе. А якое свята без ёлкі? Ніжэйшую выбрала сабе цешча Ганна Іванаўна. Некалькі гадоў запар ставілі штучную ёлку, але гэта не тое. Таму купляем жывую.

Паміж радамі лясных прыгажунь прагульваюцца гараджане. Выбіраюць тыя, якія падабаюцца. Некаторыя жадаюць, пакупку «апрануць» у спецыяльную сетку, каб зручна было несці дадому. Усе адзнача­юць, што выбар дрэў вялікі.

— Да падбору асартыменту падыходзім сур’ёзна, — расказваў ляснічы Пастаўскага лясніцтва Віктар Клянцэвіч. — Аналізуем, якія дрэвы карысталіся попытам у мінулыя гады. У першы дзень гандлю раскупілі шмат двухметровых і яшчэ вышэйшых ёлак. Сапраўдны ажыятаж будзе напярэдадні каталіцкіх Каляд — 23 і 24 снежня. У нас размешчаны графік гандлю з выездам у мікрараёны. Без ёлкі ніхто не застанецца.

Карыстаюцца попытам ікебаны, калядныя вянкі. Іх вырабляюць жанчыны-лесаводы. Шмат хто набываў жывыя навагоднія дрэўцы ў кадках. Сярод іх — Ганна і Уладзімір Шылько.

— У нас на дачы ўжо фарміруецца цэлая алея з ёлак, — расказвалі. — Падыходзім да якойсьці і ўспамінаем той год, у які яна была куплена. Гэта ўжо пятая ёлачка. Парадуе нас падчас свят у кватэры, затым завязём на дачу, а вясной падорым ёй другое жыццё, высадзіўшы ў адкрыты грунт.

Пажылая пара Міхаіл і Рамуальда Кірплюкі купілі дзве ёлкі.

— Вялікую кожны год устанаўліваем у двары дома, — ахвотна дзеляцца перадсвяточнымі клопатамі. — На Каляды прыязджаюць трое сыноў з сем’ямі. Унукі з малымі праўнукамі любяць вакол ёлкі вадзіць карагоды, і шкада, што сёлета надвор’е не зімовае. Другую ставім у пакоі. Водар хвоі вяртае ва ўспамінах у далёкае-далёкае дзяцінства, калі ў вёсцы жылі бацькі, снегу намятала роўна з вокнамі.

Некаторыя цікавіліся ў работнікаў лясніцтва адаптацыяй навагодняга дрэўца да цёплых пакаёвых умоў. Спецыялісты раілі пакінуць ёлку на некалькі гадзін на балконе. Не ўстанаўліваць блізка ля батарэй ацяплення, перыядычна падліваць вады. А дрэвы ў кадках непажадана трымаць у памяшканні больш за тры тыдні.

Многія, набыўшы галоўны навагодні атрыбут, бралі бясплатна галінкі ёлкі і сасны, каб скласці з іх прыгожы букет. На ёлачным кірмашы можна набыць таксама мёд і венікі для лазні.

Анна Анішкевіч
Видео и фото Натальи Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.