Кто победил в конкурсе по оформлению зданий и территорий к Новому году?

Общество

Найпрыгажэйшыя дэкарацыі і ілюмінацыя ў навагоднім афармленні адміністрацыйных будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый адзначаны раённай камісіяй.

Паставы да Новага года пачынаюць рыхтавацца з пачатку снежня: на вокнах будынкаў арганізацый і прадпрыемстваў, жылых дамоў з’яўляюцца гірлянды, па іх перыметры — яркая ілюмінацыя, на прылеглых тэрыторыях — арт-аб’екты. Упрыгожваюцца вітрыны магазінаў, у мікрараёнах устанаўліваюцца жывыя лясныя прыгажуні. А райвыканкам аб’яўляе агляд-конкурс на найлепшае навагодняе афармленне.

Напружанымі бываюць перадсвяточныя дні ў работнікаў камунальнай службы, якія развешваюць ілюмінацыю на вуліцах горада, устанаўліваюць святладыёдныя канструкцыі, ажурныя аркі, ла­дзяць фотазоны. І ўжо к 15 снежня горад зіхаціць рознакаляровымі агеньчыкамі, паўсюль пануе навагодняя атмасфера.

Не прамінаю гэтым часам праехаць па гарадскіх вуліцах і палюбавацца створанай прыгажосцю. Раённая камісія пры падвядзенні вынікаў конкурсу ў першую чаргу ўлічвае комплексны дызайн, светлавое афармленне, арыгінальнасць ідэі. Напярэдадні Новага года вынікі падве­дзены і адбылося ўзнагаро­джанне пераможцаў. Месцы размеркаваны наступным чынам.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў:

  1. КБУП «Рассвет Пастаўскі»
  2. ААТ «Паставымэбля»
  3. ААТ «Пастаўскі малочны завод»

Сярод абслуговых арганізацый:

  1. Раён газазабеспячэння
  2. ДРБУ-132
  3. ДЭУ-33

Сярод аб’ектаў сацыяльнай сферы:

  1. СШ №1
  2. Гімназія
  3. Цэнтральная раённая бальніца

Сярод іншых арганізацый:

  1. Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы
  2. не прысуджалася
  3. Рэдакцыя раённай газеты «Пастаўскі край»

Спецыяльным прызам за падрыхтоўку райцэнтра да Новага года за­ахвочаны калектыў УП ЖКГ. Спецыяльным прызам за падрыхтоўку райцэнтра да Новага года за­ахвочаны калектыў УП ЖКГ.

Падведзены вынікі і прафсаюзнага конкурсу навагодніх кампазіцый. У сацсетках найбольш фотаздымкаў было зроблена каля інсталяцыі прафсаюзнай арганізацыі УП ЖКГ. Асабліва эфектна яна выглядае ў начны час.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.