Теперь белорусы, желающие выехать на постоянное место жительства в другую страну, должны выполнить ряд условий

Важное Приграничье

20 лістапада 2023 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову 798 «Аб афармленні грамадзянам выезду для пастаяннага пражывання», якая ўносіць карэктывы ў гэту працэдуру. Цяпер беларусы, якія жадаюць выехаць на пастаяннае месца жыхарства ў іншую краіну, павінны выканаць шэраг умоў.

У новай пастанове адзначана, што чалавеку, які вырашыў эмігрыраваць, давядзецца падаць заяву і дакументы ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства. Пасля гэтага яго даныя будуць унесены ў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «Грамадзянства і міграцыя», а ўпаўнаважаная асоба аддзялення пачне праверку, якая зойме амаль месяц. Заяўніка правераць па Адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях. Акрамя іншага, высветляць, ці ёсць у яго запазычанасці і нявыкананыя падатковыя абавязацельствы, факты спынення дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Для выезду на ПМЖ за мяжу таксама неабходна згода ваенкамата (гэта датычыць мужчын ва ўзросце ад 16 да 27 гадоў) і павінны адсутнічаць даўгі па аліментах і іншыя.

На падачу запытаў у дзярж­органы даецца 3 дні, а тэрмін атрымання адказаў на іх складае да 20 дзён. Пры гэтым адмовіць могуць адразу або пазней.

— Пры падачы заявы мы не прымем яе, калі ўказаны няпоўныя ці няправільныя даныя альбо чалавек прыйшоў з фальшывымі дакументамі, — кажа начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Пастаўскага РАУС Уладзіслаў Рыхліцкі. — Пасля праверкі дазвол на выезд заяўнік не атрымае ў тым выпадку, калі ў яго ёсць абмежаванні на выезд, нявыкананыя абавязацельсты або ў Беларусі застаецца непаўналетні без законнага прадстаўніка. Пры станоўчым вырашэнні пытання ў пашпарце ставіцца штамп: у біяметрычным — на другой старонцы, а пры наяўнасці двух пашпартоў адзнака робіцца ў абодвух дакументах.

Менавіта штамп і ёсць галоўнае новаўвядзенне ў новай працэдуры. Дарэчы, калі чалавек вырашыць вярнуцца ў Беларусь, то пасля рэгістрацыі па месцы жыхарства адзнака ў яго пашпарце будзе анулявана.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.