11 января прошел ряд танцевальных мероприятий в рамках республиканской благотворительной акции «От всей души»

Общество

11 студзеня стала адзіным днём танцавальных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». У атмасферу навагодняга балю, што ладзіўся ў аддзяленні дзённага знаходжання для грама­дзян пажылога ўзросту ­ТЦСАН, акунулася і карэспандэнт «ПК».

Гучыць класічная музыка, па-святочнаму ўпрыгожана зала, у бальных сукенках з хваляваннем з нагі на нагу пераступаюць Марыя Грыбоўская, Валянціна Іванова, Таццяна Фёдарава, Эліта Мурзёнак. Побач з імі бачу Алену Фадзееву і Людмілу Нусіну, апранутых у чорныя штаны, белыя кашулі і гальштукі-матылькі. Тлума­чаць мне: не хапае мужчын, каб танцаваць у парах (з іх толькі Леанід Касарэўскі і Дзмітрый Мурзёнак), вось і пераўвасобіліся ў партнёраў.

Вядучая пачынае мерапрыемства, і пары выходзяць на зімовы вальс. Трэба было бачыць бляск у іх вачах!

Пасля некалькіх канцэртных нумароў у выкананні Валянціны Жыдкай, Любові Сцяпанавай, Людмілы Лысёнак, Алены Касарэўскай, Ірыны Кінёвай у вальсе закружыліся наведвальнікі аддзялення рэабілітацыі і абілітацыі. Асабіста я была ў захапленні ад іх танца. Гледачы не шкадавалі апладысментаў. Такая падтрымка акрыляла Віталія Душэўскага і Яну Чарычанскую, Уладзіслава Кішко і Вольгу Гуль, Сяргея Карлава і Марыю Новікаву.

— Бязмежна ўдзячныя дзяржаве, сацыяльнай службе нашага раёна, работнікам аддзялення за клопат пра людзей, якія ўжо пакінулі вытворчыя справы, але па-ранейшаму поўныя сіл і энергіі, — гаварылі танцоры сярэбранага ўзросту. — Колькі цікавых мерапрыемстваў тут для нас праводзіцца! І мы актыўна ў іх удзельнічаем. Танцуем, вядома, не прафесійна, але з радасцю. А гэта галоўнае.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.