На 10-й минуте Нового года в родильном отделении появилась на свет первая жительница Поставщины-2024

Общество

Гэта шостае дзіця ў сям’і Марыі Карманавай і Паўла Смільгіня з Муляр.  Павіншаваць шчаслівых бацькоў з нараджэннем дачушкі ў дзень выпіскі прыйшлі з падарункамі прадстаўнікі райвыканкама, дэпутацкага корпусу і грамадскіх арганізацый раёна.

Медсястра палаты нованароджаных радзільнага аддзялення Алена Шырокая прынесла дзяўчынку, і тата беражліва ўзяў на рукі дарагі скрутачак.  Трэба было бачыць, з якім замілаваннем ён глядзеў  то на дачушку, то на жонку.

— Традыцыю ўшаноўваць дзетак, якія нарадзіліся ў навагоднюю ноч, некалі ініцыяваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, — гаварыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Седзюкевіч. — Дзеці — гэта наша будучыня, таму іх мы павінны падтрымліваць з першых дзён. Для мнага­дзетных сем’яў у Беларусі прадугледжана шмат ільгот. Дзякуй за годнае выхаванне дзяцей! Жадаем вам, вашай маленькай прынцэсе і іншым дзеткам здароўя, шчасця, дабрабыту!

Сярод гасцей былі дэпутат раённага Савета дэпутатаў Марына Нагановіч, загадчыца аддзела ЗАГС Аніта Несцяровіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава. Да віншаванняў далучыліся медыкі ра­дзільнага аддзялення.

— Нараджэнне дзіцяці — шчасце, а калі гэта здараецца ў навагоднюю ноч — своеасаблівы падарунак,  — гаварыла радасная мама. — Наш «падаруначак» заважыў усяго 2 кілаграмы 500 грамаў. Але які дарагі! Рост Анечкі — 47 сантыметраў. Нягледзячы на тое, што гэта шостыя роды, я ўсё роўна хвалявалася.  Бязмежна ўдзячная калектыву радзільнага аддзялення за прафесіяналізм, чулыя адносіны.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.