Председатель Совета Республики Наталья Кочанова встретилась с председателями областных, районных и сельских Советов депутатов

Местная власть

17 студзеня Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася ў Мінску са старшынямі абласных, раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Прадстаўнікі Пастаўшчыны ў сустрэчы не ўдзельнічалі, але сачылі за ёй праз сродкі масавай інфармацыі і не засталіся ў баку ад тэм, якія абмяркоўвалі калегі. Карэспандэнт «ПК» папрасіла некаторых з іх падзяліцца меркаваннем.

Дзіяна Пякарская, выконваючая абавязкі старшыні Навасёлкаўскага сельскага Савета:

— Паколькі для мяне работа ў сельскім Савеце новая, асабліва цікава было паслухаць, пра што гаварылі на сустрэчы, якія ставіліся задачы. Добра, што мясцовыя Саветы знаходзяцца ў полі зроку Савета Рэспублікі. Наталля Качанава нагадала, што адзін з прыярытэтных кірункаў развіцця краіны — гэта моцныя рэгіёны. Важна, каб і ў глыбінцы ствараліся вытворчасці, з’яўляліся новыя рабочыя месцы, сацыяльныя і культурныя аб’екты. У гэтым напрамку і развіваецца аграгарадок Навасёлкі. Дзякуючы мудраму кіраўніцтву мясцовай гаспадаркі, дальнабачнасці дырэктара Юрыя Шымчыка тут будуецца жыллё, людзі забяспечаны работай, атрымліваюць годную зарплату. У Навасёлках развітая інфраструктура.

Магу адзначыць, што вяскоўцы даволі актыўныя. Прысутнічала на навагоднім канцэрце, які падрыхтавалі работнікі навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў. У ім удзельнічала шмат работнікаў сельгаспрадпрыемства і іншых арганізацый. Гэта таленавітыя людзі, якія ўмеюць шчыра працаваць і весела адпачываць!

Сёлета ў Навасёлках плануецца адкрыццё сацыяльнага пункта, які ў далейшым пры ўмове запатрабаванасці ў людзей можа быць пераабсталяваны ў аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.

Наперадзе — адказны этап у жыцці краіны і кожнага беларуса — выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Ад гэтага выбару будуць залежаць стабільнасць і мір у нашым грамадстве. А галоўная задача тых, каго выберуць, — служыць народу.

Генадзій Урбанайць, старшыня Камайскага сельскага Савета:

— Сустрэча Наталлі Качанавай з прадстаўнікамі мясцовай улады — сведчанне таго, што пільная ўвага развіццю рэгіёнаў удзяляецца на такім высокім узроўні. Дзяржаўная палітыка накіравана на тое, каб кожнаму чалавеку, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, было камфортна. На тэрыторыі Камайскага сельсавета 84 населеныя пункты. У 19 з іх не пражывае ніхто, у многіх — па адным-два чалавекі. А ўсяго на тэрыторыі сельсавета пражывае каля 2 000 чалавек, 33 мнагадзетныя сям’і. Няма праблем з дастаўкай дзяцей у школу і дзіцячы садок.

З якімі пытаннямі найчасцей звяртаюцца людзі ў сельвыканкам? Грэйдзіраванне, падсыпка, расчыстка дарог, вулічнае асвятленне, гандлёвае абслугоўванне. Хаця па апошнім зваротаў стала менш, калі населеныя пункты сельсавета стала абслугоўваць аўталаўка прыватнага прадпрымальніка Тамары Клімюк. У Камаях працуюць чатыры прыватныя магазіны. На належным узроўні і медыцынскае абслугоўванне. Затое праблемай застаецца забеспячэнне кадрамі культ­работнікаў. Пакуль не можам знайсці замену работніцам Камайскага сельскага клуба, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што наша краіна — міралюбівая, накіраваная на канструктыўнае супрацоўніцтва з тымі, хто паважае і цэніць беларускі народ, яго традыцыі. У ліпені Беларусь будзе адзначаць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І мы, нашчадкі пераможцаў, абавязаны захаваць гэты мір, які цаной свайго жыцця здабылі нашы дзяды і прадзеды.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.