Механизатор ОАО “Новосёлки-Лучай” Юрий Гвоздов — Человек года Витебщины-2023

Главное Общество

Ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2023» ўдастоены людзі, якія ў мінулым годзе дабіліся найлепшых вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці і ўнеслі важкі ўклад у развіццё вобласці. Сярод 50 лаўрэатаў — аператары жывёлагадоўчых комплексаў, трактарысты, электрагазазваршчыкі, сацыяльныя работнікі, кіраўнікі вядучых прадпрыемстваў і арганізацый з усіх раёнаў вобласці. У іх ліку механізатар ААТ “Навасёлкі-Лучай” Юрый Гваздоў і дырэктар Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пастаўскага раёна Наталля Селіванава. Віншуем!

Перасесці з аўтамабіля на корманарыхтоўчы камбайн нямецкай вытворчасці Юрыю Гваздову кіраўніцтва гаспадаркі прапанавала больш за чвэрць стагоддзя таму. Малады механізатар згадзіўся. І ўжо ў першы ж год працы на ім дабіўся высокай выпрацоўкі, абышоўшы больш вопытных калег. З таго часу лідарства не саступае нікому нават у вобласці.

—Дзесьці праз пяць гадоў гаспадарка купіла новы “Ягуар” і замацавала за мной, — успамінаў Юрый. — Вадзіцельскае пасведчанне я атрымаў яшчэ ў школе, затым вывучыўся на токара і слесара, таму камбайн заўсёды рамантую сам. Немалаважным у рабоце з’яўляецца і тое, што люблю сваю прафесію, дасканала ведаю ўстройства тэхнікі. Нездарма на тым “Ягуары” адпрацаваў амаль два дзесяцігоддзі. Ён і цяпер задзейнічаны на нарыхтоўцы кармоў. А я ўжо трэці год кірую новым.

Летась Юрый Гваздоў нарыхтаваў 25 622 тоны травяной масы на сянаж і сілас, накасіў і здрабніў 6 370 тон травы, падабраў для закладкі сенажу 8 640 тон зялёнай масы, нарыхтаваў 15 870 тон кукурузы на кармы і сілас. І ў чарговы раз стаў лідарам на корманарыхтоўцы сярод механізатараў вобласці.

—У мінулым годзе ў ліку 23 работнікаў аграпрамысловага комплексу Беларусі я быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, — гаварыў механізатар. — А сёлета прысвоена такое высокае званне. Вядома ж, ганарова. Але заўсёды кажу: мае поспехі — заслуга не толькі мая. Каб вырасла добрая кукуруза, аграному трэба падабраць поле пад яе, кіраўніцтву гаспадаркі — набыць высокаўраджайныя сарты насення, удабрэнні і хімікаты, механізатарам — якасна падрыхтаваць глебу, пасеяць. Затым пасевы неабходна своечасова падкарміць, апрацаваць ад шкоднікаў… Я ж убіраю вырашчанае. Прыемна, што ў нашай краіне не абдзяляюць увагай работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.