Руководитель образцовой цирковой студии «Каскад» Алёна Диль удостоена Благодарности Министра культуры Беларуси

Важное Культура

За высокі прафесіяналізм удастоена Падзякі міністра культуры Рэспублікі Беларусь кіраўнік аматарскага калектыву мастацкай творчасці ўзорнай цыркавой студыі «Каскад» Алёна Дзіль.

«Каскадаўцаў» можна лі­чыць­ брэндам Пастаў. Абласныя фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у Шаркаўшчыне і свята-конкурс «Модны дывертысмент» у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэспубліканскі фестываль дружбы і мастацтва «Дзве ракі» ў Докшыцах і яшчэ больш за 30 канцэртных выступленняў на розных мерапрыемствах — такім насычаным быў мінулы год для калектыву ўзорнай цыркавой студыі «Каскад» раённага Дома культуры пад кіраўніцтвам Алёны Дзіль.

Юныя цыркачы з Пастаў неаднаразова станавіліся пераможцамі розных конкурсаў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Скарбонка ўзнагарод папаўняецца шматлікімі дыпломамі. Пра пастаўскую цыркавую студыю расказвалі ў эфіры абласнога тэлебачання і тэлепраекце «Маршрут пабудаваны» на тэлеканале «Беларусь 1».

За ўсімі поспехамі і дасягненнямі — нялёгкая настойлівая праца ўдзельнікаў студыі, бясспрэчны прафесіяналізм, вялікае цярпенне і глыбокая мудрасць яе кіраўніка. Старанне Алёны Дзіль не засталося не заўважаным і на высокім узроўні: на пасяджэнні абласной калегіі галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама па падвядзенні вынікаў за год ёй і была ўручана ўзнагарода.

У цыркавы гурток, створаны пры раённым Доме культуры, Алёна Дзіль набрала дзяцей у верасні 2005 года. У 2008-м ён стаў цыркавой студыяй. Цяпер «Каскад» — гэта цэлы сінтэз творчых напрамкаў цыркавога, харэаграфічнага і тэатральнага мастацтваў. Рэпертуар калектыву складаюць аўтарскія рэжысёрскія пастаноўкі Алёны Здзіславаўны, а таксама трукавыя элементы з рэпертуараў найлепшых цыркавых калектываў краіны.

За час работы кіраўнік «Кас­ка­да» падрыхтавана больш за 40 пастановачных нумароў. У іх аснове — акрабатыка, мастацкая гімнастыка, віртуозная гульня з абручамі, жангліраванне, танцы і іншае. Уражваюць і яркія касцюмы, пашытыя Алёнай Дзіль. Асабіста для мяне ўнікальным з’яўляецца нумар на палотнішчах, які кожны раз гляджу, затаіўшы дыханне. Паветраныя гімнасткі пад купалам сцэны робяць розныя складаныя вузлы, заплятаюцца рукамі, нагамі, целам. А потым — раптоўнае па­дзенне з пераваротам. Стрымаць эмоцыі немагчыма: зал узрываецца апладысментамі.

Наперадзе ў калектыву шмат планаў. Ёсць таленавітыя ўдзель­нікі, не пазычаць энтузіязму і творчасці яго кіраўніку. Новых поспехаў вам, «каскадаўцы»!

Анна Анішкевіч
Фота даслала Ала Чарнюк



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.