В СШ №1 прошла встреча представителей сельскохозяйственных учебных заведений со старшеклассниками

Образование

На базе СШ 1 прайшла сустрэча прадстаўнікоў сельскагаспадарчых навучальных устаноў са старшакласнікамі Пастаўшчыны і іх бацькамі.

Прысутных прывітаў першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гена­дзій Лютынскі. Ён расказаў пра забяспечанасць сельгас­арганізацый кадрамі і дзе яны запатрабаваныя.

— Пытанне падрыхтоўкі кадраў для сельскай гаспадаркі з кожным годам становіцца ўсё больш актуальным, — гаварыў Генадзій Іосіфавіч. — У раёне праводзіцца вялікая работа ў гэтым напрамку. З мэтай прафарыентацыі мы запрашаем у школы прадстаўнікоў сельскагаспадарчых устаноў адукацыі краіны, расказваем, што гаспадаркі Пастаўшчыны гатовыя заключаць мэтавыя дагаворы на падрыхтоўку для іх спецыялістаў і што пасля атрымання дыплома працаўладкаванне гарантаванае.

Дацэнт кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Вольга Яцына і выкладчык заатэхнічных вучэбных прадметаў Аграрнага каледжа гэтай акадэміі Вікторыя Лук’янава расказалі пра ўмовы паступлення ў названыя ўстановы адукацыі і вучобу ў іх.

Для выпускнікоў базавых школ заўсёды адчыненыя дзверы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Яго выкладчык Сяргей Катовіч падрабязна спыніўся на спецыяльнасцях, якія ў ім можна атрымаць. Адзначыў, што з сёлетняга года тут будуць рыхтаваць станочнікаў дрэваапрацоўчых станкоў. У раёне дзейнічаюць прадпрыемствы па вытворчасці мэблі, таму гэтыя спецыялісты будуць запатрабаваныя.

Цікава было прысутным паслухаць нашых землякоў — дэкана аграмеханічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Віктара Лоўкіса і асістэнта кафедры трактароў, аўтамабіляў і машын для прыродаабуладкавання Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Руслана Даргеля.

Віктар Лоўкіс вучыўся ў Дварчанскай васьмігадовай школе і СШ №2. Скончыў Пастаўскае сельскагаспадарчае прафтэхвучылішча і БДАТУ (у той час — Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі). Руслан Даргель — выпускнік Навасёлкаўскай СШ. Спрабаваў сябе ў розных прафесіях, спыніў выбар на тэхніцы. Прызнаўся: калі вучыўся ў школе, захапляўся здымкамі карэспандэнта раённай газеты Пятра Курыловіча. Марыў сам здымаць, і яго мара ажыццявілася: Руслан супрацоўнічае з Горацкай раённай газетай. У школах Пастаўшчыны з мэтай прафарыентацыі яму даводзілася бываць і раней. Руслан Сяргеевіч умее прыцягнуць увагу сваёй харызмай, нестандартнай рэкламай навучальнай установы, у якой працуе. У мінулым годзе ў БДСГА паступіла выпускніца Камайскай СШ Вікторыя Купран.

—Акрамя жыхароў Пастаўшчыны, мэтавыя дагаворы з гаспадаркамі і прадпрыемствамі нашага раёна заключаюць выпускнікі школ іншых населеных пунктаў Беларусі, — расказвала інспектар аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Людміла Шубелька. — Летась такой магчымасцю скарысталіся двое жыхароў Мінска і адзін — Пружан. Яны вучацца ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю. Яшчэ двое мінчан сталі навучэнцамі Аграрнага каледжа вет­акадэміі. Мэтавы дагавор дае перавагу пры паступленні, а арганізацыя, з якой ён заключаны, даплачвае да стыпендыі штомесяц ад 2 да 8 базавых велічынь.

Выпускнікі, якія жадаюць атрымаць сельскагаспадарчыя прафесіі і заключыць мэтавыя дагаворы, могуць звяртацца ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы райвыканкама або непасрэдна да Людмілы Шубелькі. Нумары яе тэлефонаў: 2-07-41, 8-029-812-65-03.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.