«Диктант Победы» объединил более тысячи жителей Витебщины — не только школьников, но и взрослых

Общество

22 сакавіка, у дзень памяці ахвяр Хатыні, на Віцебшчыне прайшла асветніцка-патрыятычная акцыя, якую ўжо не першы год праводзіць БРСМ з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэння яе гістарычнай адукаванасці і патрыятычнага патэнцыялу. Сёлета «Дыктоўка Перамогі» аб’яднала больш за тысячу жыхароў з усіх раёнаў вобласці — не толькі школьнікаў, але і дарослых.

У вызначаны час удзельнікі акцыі сабраліся на спецыяльна арганізаваных пляцоўках, каб выканаць 22 тэставыя заданні, распрацаваныя Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі. Галоўнай тэмай заданняў стала трагедыя ў Хатыні, генацыд беларускага народа ў гады вайны. Таксама былі пытанні, якія датычылі мемарыяльных аб’ектаў Беларусі, у тым ліку тых, што знаходзяцца ў Віцебскай вобласці, грамадска-палітычнай абстаноўкі ў свеце. На правядзенне такой гістарычнай дыктоўкі адводзілася 45 хвілін.

Сярод тых, хто яе пісаў, былі старшакласнікі Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі.

— Калі нам прапанавалі прыняць удзел у акцыі, адразу згадзіліся, — расказвала педагог-арганізатар школы Надзея Чумакова. — Ахвотных напі­саць дыктоўку аказалася нямала. Але паколькі памяшканні ў нас невялікія, прыйшлося выбраць 11 чалавек — самых актыўных вучняў 9—11 класаў, якія ўдзельнічаюць ва ўсіх школьных і раённых мерапрыемствах, да таго ж добра вучацца. Падрыхтаваныя заданні былі вельмі цікавыя і многія няпростыя. Адны ўтрымлівалі некалькі варыянтаў адказаў, сярод якіх правільны, на іншыя адказаць трэба было самому. Дзякуючы дыктоўцы дзеці пашырылі свае веды па гісторыі, даведаліся штосьці новае пра Вялікую Айчынную вайну.

Найлепшым знаўцам гісторыі аказаўся 9-класнік Кірыл Коўзан, які набраў 17 балаў. У яго аднакласніц Аляксандры Болт і Златы Лібозы па 15 балаў і 3-е выніковае месца. На 2-м месцы з 16 баламі 10-класніца Дзіяна Бугай. Пераможцы атрымалі граматы і невялікія падарункі ад райкама БРСМ.

«Дыктоўка Перамогі» стала першым мерапрыемствам у рэгіёне з чарады тых, што падрыхтаваў БРСМ да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна дала старт абласной патрыятычнай акцыі «Памяць пакаленняў», у якую ўваходзяць конкурс малюнкаў і макетаў абеліскаў Віцебшчыны, патрыятычны праект «Аўтапоезд памяці» і іншыя.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.