Оперуполномоченный уголовного розыска — одна из наиболее ответственных милицейских должностей

Безопасность

Органы ўнутраных спраў вядуць барацьбу са злачыннасцю, ахоўваюць грамадскі парадак, забяспечваюць грамадскую, асабістую і маёмасную бяспеку, абараняюць жыццё, здароўе, гонар, правы, свабоду і законныя інтарэсы грамадзян ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.

Оперупаўнаважаны крыміналь­нага вышуку — адна з найбольш адказных міліцэйскіх пасад. Дзякуючы шматлікім фільмам і серыялам вакол гэтай прафесіі створаны рамантычны арэол. Аднак дасканала ведаюць усе яе плюсы і мінусы толькі самі аператыўнікі. А іх будні вельмі адрозніваюцца ад кіношных. Гэта не пагоні са стральбой за злачынцамі, а штодзённая руцінная карпатлівая праца, у якой трэба ўмець камунікаваць з грамадзянамі, аналізаваць факты, заўважаць нават дробязі, хутка прымаць правільныя рашэнні.

Па лініі крымінальнага вышуку летась у раёне зарэгістравана 119 злачынстваў. Падазроныя ўстаноўлены ў 68,1% выпадкаў (па вобласці – у 63,7%)

— У нашы абавязкі ўвахо­дзіць раскрыццё такіх злачынстваў, як крадзяжы, разбоі, грабяжы, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, забойствы, інтэрнэт-махлярствы, і іншых, — расказвалі старшыя оперупаўнаважаныя аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Пастаўскага РАУС Яўгеній Курыловіч і Яўгеній Чарэнка. — Прафесія вельмі патрэбная, а вось публічнасці стараемся пазбягаць. Кожная работа мае свае цяжкасці, але калі ёсць інтарэс да яе, то ўсё атрымліваецца.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.