Председателем районного Совета депутатов единогласно избран Юрий Киселев

Главное Местная власть

Радкі аўтабіяграфіі

Юрый Кісялёў нарадзіўся ў 1972 годзе ў в. Гродзі Ашмянскага раёна. Скончыў Полацкае педвучылішча, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачынаў настаўнікам Камайскай СШ. З 1997 года — кіраўнік цэнтра краязнаўчай і экскурсійнай работы раённага аб’яднання па пазашкольнай рабоце з дзецьмі і падлеткамі, з 1999-га — метадыст па фізічнай культуры і дапрызыўнай падрыхтоўцы раённага аддзела адукацыі. У 2002 годзе выбраны першым сакратаром райкама БРСМ, у наступным годзе назначаны на пасаду намесніка дырэктара па інфармацыйна-ідэалагічнай рабоце УП ЖКГ.

У 2004 годзе вярнуўся ў адукацыю і стаў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №3, а з 2005-га па 2010-ы з’яўляўся дырэктарам гэтай навучальнай установы. Затым 9 гадоў працаваў на пасадзе намесніка старшыні райвыканкама, а з 2020 года да цяперашняга часу выконваў абавязкі старшыні Юнькаўскага сельвыканкама.

Напрамкі дзейнасці

Заступіўшы на пасаду старшыні раённага Савета, Юрый Кісялёў падзяліўся планамі работы выбранага дэпутацкага корпусу:

— Найперш хачу шчыра падзякаваць пастаўчанам, якія прагаласавалі за маю кандыдатуру, і павіншаваць усіх дэпутатаў райсавета з іх выбраннем. Таксама ўдзячны калегам па дэпутацкім корпусе за аказаны мне давер узначаліць раённы Савет. Спецыфіку работы ў ім добра ведаю, бо ў трох папярэдніх скліканнях з’яўляўся дэпутатам райсавета.

Галоўнай задачай дэпутацкага корпусу лічу развіццё інвестыцыйнай прыцягальнасці Пастаўшчыны, падтрымку ініцыятыў, накіраваных на стварэнне новых вытворчасцей і рабочых месцаў, каб умацоўвалася эканоміка раёна, людзі атрымлівалі вышэйшую зарплату. А ў выніку — папаўняўся бюджэт і дазваляў у поўнай меры фінансаваць патрэбы сацыяльнай сферы: медыцыны, адукацыі, культуры, фізічнай культуры і спорту, сацыяльнай абароны насельніцтва.

Будзем надаваць вялікую ўвагу ўмацаванню кадравага патэнцыялу, перадачы вопыту кампетэнтных кіраўнікоў і спецыялістаў моладзі, развіваць настаўніцтва, ствараць належныя ўмовы для творчага, інтэлектуальнага і духоўна-маральнага развіцця маладых людзей, клапаціцца пра пажылых і мнагадзетныя сем’і. У аснове дзейнасці дэпутатаў, як заўсёды, будуць чулыя, уважлівыя адносіны да людзей, імкненне дапамагчы ім у вырашэнні хвалюючых праблем. Працаваць будзем у цесным узаемадзеянні з райвыканкамам, сельскімі Саветамі, арганізацыямі раёна, шырокай грамадскасцю.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.