Работники ремонтно-строительного участка УП ЖКХ блестяще справляются со своими задачами

Общество

Адрамантаваць дах, заштукаваць стыкі шматпавярхоўкі, распілаваць драўніну альбо падрыхтаваць пляжы да купальнага сезона… З гэтымі і іншымі гаспадарчымі справамі бліскуча спраўляюцца работнікі рамонтна-будаўнічага ўчастка УП ЖКГ.

Ужо 12 гадоў выключна мужчынскі калектыў узначальвае бойкая жанчына. І не патрэбна ў нашай краіне ніякіх квот, каб панавала гендарная роўнасць. Галоўнае, каб спецыяліст быў прафесіяналам.

— Калектыў у нас добры, — запэўнівае начальнік рамонтна-будаўнічага ўчастка жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна Святлана Болт. — Усе на сваіх месцах, любяць і цэняць сваю працу. У многіх стаж — 15 і больш гадоў. У мяне часта пытаюцца, ці лёгка кіраваць мужчынамі. Мой адказ: так. З імі заўсёды проста знайсці агульную мову, ніколі не стамляюся ад зносін з падначаленымі. Чаго, на жаль, не скажаш пра насельніцтва. Часам некаторыя людзі не тое што не хочуць разумець простыя рэчы, дык нават і патлумачыць не даюць.

Самы напружаны час для работнікаў рамонтна-будаўнічага ўчастка прыпадае на цёплую пару года. Як правіла, — усё залежыць ад надвор’я — «сезон» распачынаюць у пачатку-сярэдзі­не красавіка штукаваннем стыкаў панэльных дамоў. Рабіць гэта раней нельга, бо на настылых сценах не трымаецца раствор. Бягучы рамонт жыллёвага фонду і ўсіх будынкаў, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства, лавак, агароджаў, малых архітэктурных форм і нават кладак на пляжах — усё гэта справа ўмелых рук работнікаў участка. Акрамя таго, яны выконваюць вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні горада да «цымбалаў». Асобны фронт работ — распілоўка драўніны, выраб вокнаў і дзвярэй на ўласнай лесапільні, якія ідуць не толькі на патрэбы жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, але і рэалізуюцца насельніцтву.

Не прыходзіцца сумаваць калектыву і зімой. Ён здымае снежныя шапкі з дахаў шматпавярховак і збівае з іх ледзяшы, задзейнічаны на іншых участках. Ніхто не адмяняў і аварыйныя заяўкі, якія не могуць чакаць, пакуль усталюецца спрыяльнае для рамонтна-будаўнічых работ надвор’е.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.