В Поставском районном центре детей и молодежи проходит районный этап областного конкурса «Пасхальная мозаика»

Общество

Заўтра — адно з галоўных хрысціянскіх свят — Вялікдзень, які будуць сустра­каць прадстаўнікі каталіцкай канфесіі. Да яго рыхтуюцца не толькі дома, у сем’ях, але і ў Пастаўскім раённым цэнтры дзяцей і мола­дзі.

Пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў навучэнцы ўстановы дадатковай адукацыі малююць, распісваюць, плятуць, лепяць, вяжуць велікодныя яйкі і іншыя сімвалы свята ўваскрэсення Хрыста. Зараз тут прахо­дзіць раённы этап абласнога конкурсу «Велікодная мазаіка», у якім удзельнічаюць усе, хто займаецца ў аб’яднаннях па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва. Сярод іх брат з сястрой Паша і Аня Якубоўскія, якія наведваюць школу мастацкіх рамёстваў «Саламяныя фантазіі» (кіраўнік — Таццяна Дзегцярук), але захапляюцца яшчэ і мастацкім роспісам. Уласнаручна распісаныя яйкі дзеці прынясуць і дамоў, каб упрыгожыць імі святочны стол.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.