47 учащихся приняли участие в районном этапе творческого конкурса чтецов «Живая классика»

Образование

У раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“, які праводзіўся 27 сакавіка, прынялі ўдзел 47 навучэнцаў з 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пастаўскага раёна ва ўзросце ад 6 да 16 год.

Журы адзначыла дастаткова высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, прадуманасць выбару твораў чытальнікаў. Узроўнем выканальніцкага майстэрства, пачуццем жанравай асаблівасці твора вылучаліся канкурсанты дзяржаўных устаноў адукацыі: ”Дунілавіцкая сярэдняя школа Пастаўскага раёна“, ”Навасёлкаўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна імя А.А. Валодзькі“, ”Пастаўская гімназія“, ”Сярэдняя школа № 1 г. Паставы“, ”Сярэдняя школа № 2 г. Паставы імя Н. М.Асяненка“, ”Сярэдняя школа № 4 г.Паставы імя В.Ф.Франтова“, ”Курапольская базавая школа Пастаўскага раёна“.

Па рашэнню журы дыпломамі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ ўзнагароджаны:

ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы:

  • І ступені – Патаровіч Сафія, вучань 4 класа ДУА ”Сярэдняя школа №4 г. Паставы імя В.Ф.Франтова“ (педагог Патаровіч К. С.);

ва ўзроставай катэгорыі 5-6 класы:

  • І ступені – Шорац Вераніка, вучаніца 5 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г. Паставы“(педагог Кавалёва Н.Ф.);

ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы:

  • І ступені – Субко Яна, вучаніца 8 класа ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.Паставы“ (педагог Іжмайловіч Г.Г.);

ва ўзроставай катэгорыі 9-10 класы:

  • І ступені – Мычко Дар’я, вучаніца 10 класа ДУА ”Варапаеўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна“ (педагог Атрахімовіч М. А.).

Пераможцы будуць прадстаўляць Пастаўшчыну на абласным этапе конкурсу.

Крысціна Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.