«Беларусь — космическая держава». Кто они, первые белорусы, шагнувшие в космос?

Общество

Дзень касманаўтыкі ўстаноўлены 12 красавіка 1962 года з нагоды першага легендарнага палёту чалавека ў космас. Сёлета яна выклікала ў беларусаў асаблівыя эмоцыі: перапаўняе гонар за Марыну Васілеўскую. Яна — першая грамадзянка незалежнай Беларусі, якая разам з касманаўтам «Раскосмасу» нашым земляком Алегам Навіцкім і астранаўтам НАСА Трэйсі Дайсан пабывала ў космасе і незадоўга да прафесійнага свята паспяхова вярнулася на зямлю.

Я ўважліва сачыла за падрыхтоўкай беларускі да палёту, хвалявалася, калі назначаны на 23 сакавіка старт быў адменены з-за тэхнічных прычын. Назірала ў прамым эфіры і за другой спробай, таксама трывожылася, а затым радавалася паспяховаму прызямленню касмічнага карабля. У гады майго дзяцінства знаходжанне чалавека на арбіце ўжо не было сенсацыяй. Але пасля кожнага палёту адкрывалася нейкая новая старонка ў даследаванні касмічнай прасторы. Я на той час ведала імёны і прозвішчы ўсіх касманаўтаў, іх заслугі.

Першы  — 27-гадовы Юрый Гагарын — правёў на арбіце 108 хвілін. Герман Цітоў, які паляцеў другім, за суткі здзей­сніў вакол зямлі 17 віткоў. Валянціна Церашкова — першаадкрывальніца космасу сярод жанчын, бацькі якой — беларусы. У дзяцінстве яна размаўляла па-беларуску. Андрыян Нікалаеў праславіўся тым, што паспрабаваў працаваць на арбіце без скафандра. А ў 1970-м разам з Віталіем Севасцьянавым уставіў рэкорд па працягласці палёту — 17 сутак. Уладзімір Камароў быў адным з трох касманаўтаў на трохмесным караблі. Аляксей Лявонаў у 1965 годзе першым выйшаў у адкрыты космас, а праз 10 гадоў паляцеў у складзе экіпажа разам з амерыканскімі касманаўтамі.

Не засталася ў баку ад асваення космасу і Беларусь. У навуковых інстытутах і на прамысловых прадпрыемствах яшчэ з пачатку 1960-х гадоў распрацоўвалі і стваралі найноўшыя аптычныя прыборы, наземныя сістэмы кіравання запускам ракет, праграмы па апрацоўцы касмічных фотаздымкаў. Першым з беларусаў у 1973 годзе ў космасе пабываў ураджэнец ­Брэсцкай вобласці Пётр Клімук. Лятаў тройчы. У 1978-м ­узначальваў міжнародны экі­паж у складзе з першым касманаўтам Польшчы Міраславам Гермашэўскім. Ажыццявіў стыкоўку з арбітальным навуковым комплексам. Тры касмічныя палёты на рахунку яшчэ аднаго беларуса — Уладзі­міра Кавалёнка з Крупскага раёна. Самым доўгім быў другі яго палёт, падчас якога касманаўт больш за дзве гадзіны прабыў у адкрытым космасе.

Алег Навіцкі — 114-ы касманаўт СССР і 529-ы — свету, нарадзіўся ў Чэрвені. У космасе пабываў чатыры разы, тройчы выходзіў у адкрыты космас. Аднаго разу працаваў у скла­дзе здымачнай групы. Падчас палёту разам з Марынай Васілеўскай праводзілі навуковыя эксперыменты ў галіне мікрабіялогіі, даследавалі ўплыў бактэрый на арганізм чалавека ў космасе, а таксама выкарыстанне прабіётыкаў у прадуктах харчавання.

Пастаўчане таксама сачылі за палётам беларускі. Многія дзяліліся са мной эмоцыямі, з гонарам гаварылі пра мэтанакіравасць Марыны Васілеўскай, пра тое, што гэты палёт чарговы раз даказаў: Беларусь — сучасная дзяржава, а для беларускіх жанчын няма нічога немагчымага.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.