Похолодание и дожди со снегом осложнили условия для весеннего сева

Сельское хозяйство

Яравая сяўба ў раёне сёлета стартавала ў канцы сакавіка — значна раней, чым у мінулыя гады. Работы з кожным днём набіралі тэмп, прырост складаў ад 5 да 7%. Асабліва шчыравалі хлебаробы ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра», «Янавіца-­агра», «Дунілавічы-агра», дзе за дзень засявалі па 50-60 гектараў. Стараліся сеяльшчыкі гэтых сельгаспрадпрыемстваў Юрый Татарчук і Андрэй Врублеўскі, Юрый Усовіч і Павел Болт, Валерый Глазкоў, Аляксандр Кабайла і Андрэй Насевіч.

Гаспадаркам, якія ўваходзяць у склад аграпрамысловага аб’яднання, на падрыхтоўцы глебы і сяўбе дапамагалі каля 30 механізатараў малочнага завода. Сярод іх — Іван Кучынскі, Артурас Чапскас, Леанід Насыр, Аляксандр Ханяўка, Генадзій Шушкевіч, Васілій Чабуранаў, Ян Губскі, Андрэй Урбановіч, Валерый Пупкевіч, Ігар Гутар, Аляксандр Собаль. У выпадку паломкі тэхнікі ў поле выязджаў электрагазазваршчык завода Роберт Вашкевіч.

Спрыяла сяўбе і надвор’е. З 4 500 гектараў планавай плошчы на 3 красавіка насенне загорнута ў глебу на 1 822 га, што складае 40%. (У мінулым годзе столькі было зроблена па стане на 19 красавіка.) З іх 333 га занялі зернебабовыя, 932 — ячмень і 517 — авёс. Навасёлкаўцы першымі распачалі сяўбу рапсу. Гэта культура зойме ў раёне 1 300 гектараў.

Вечарам у аўторак, 2 красавіка, пайшоў моцны дождж, у чацвер — снег. Работы ў палях спыніліся на няпэўны час.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.