В краеведческом музее прошло мероприятие ко Дню освобождения несовершеннолетних узников фашистских концлагерей

История

На мінулым тыдні ў раённым краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня вызвалення непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Выступаючы перад прысутнымі, старшы памочнік пракурора раёна Вячаслаў Галяк падкрэсліў, што жудасныя падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, зараз скажаюцца. А маладое пакаленне павінна ведаць праўду і даносіць яе да іншых. У тым ліку і пра сваіх равеснікаў, якія ў гады вайны актыўна дапамагалі партызанам і воінам у супрацьдзеянні нацызму. Так, на мяжы Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў з’явілася падпольная камсамольская арганізацыя «За Радзіму». Камсамольцы слухалі зводкі савецкага інфармацыйнага бюро, на машынцы друкавалі лістоўкі і распаўсюджвалі іх, здабывалі зброю, выяўлялі здраднікаў, станавіліся сувязнымі, разведчыкамі і дыверсантамі.

У красавіку 2021 года Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Асноўная задача расследавання — устанаўленне асоб з ліку нямецкіх злачынцаў і іх прыслужнікаў, якім удалося пазбегнуць адказнасці за злачынствы, здзейсненыя імі ў Беларусі.

На тэрыторыі нашай рэспублікі было створана больш за 260 канцлагераў, самыя буйныя – у Мінску (у раёне Нямігі і Трасцянца), Азарычах, Гомелі, Полацку, Бабруйску. У іх знішчана 1,5 мільёна чалавек.

Жахам пранізвалі прысутных кадры зверстваў фашыстаў у канцлагерах, эмацыянальныя расказы пра іх дырэктара музея Аляксандра Кузняцова і навуковага супрацоўніка Аксаны Журавай.

А Рыгору Леснікаву, які выступіў перад прысутнымі, на сабе давялося зведаць пакуты лагернага жыцця. Ён нарадзіўся ў 1939 годзе ў мнагадзетнай сям’і ў невялікай вёсачцы непадалёк Віцебска. Бацькоў і іх чацвёра непаўналетніх дзяцей акупанты спачатку адправілі ў лагер у Віцебск, адтуль — у Латвію. Потым яны прайшлі яшчэ лагеры ў Польшчы і Германіі. Адна сястра Рыгора памерла. На валаску ад смерці знаходзіўся і ён сам. Рыгор Іванавіч добра памятае многія эпізоды лагернага жыцця і падрабязна расказваў пра іх.

Супрацоўніца ТЦСАН Таццяна Лемянкова гаварыла пра тое, які клопат дзяржава праяўляе пра былых непаўналетніх вязняў фашызму і пра супрацоўніцтва цэнтра з міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемаразуменне», рэалізацыю гуманітарных праектаў.

Несумненна, што сустрэча не толькі ўразіла прысутных, (а сярод іх былі навучэнцы пастаўскай гімназіі) жудаснай явай Вялікай Айчыннай, але і прымусіла задумацца над тым, каб такое ніколі не паўтарылася.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.