У Віцебску завяршыўся занальны этап спаборніцтваў па настольным тэнісе ў рамках абласной круглагадовай спартакіяды сярод устаноў адукацыі. Перамогу ў ім атрымалі юныя тэнісісты з Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі, якія абаранялі гонар нашага раёна.
У склад зборнай уваходзілі Мацвей Скуратоўскі, Аляксей Сініца, Ганна Дудалева і Аляксандра Сафронава. Яны бліскуча перамаглі сапернікаў з Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Лепельскага, Талачынскага, Чашніцкага, Докшыцкага і Віцебскага раёнаў. Турнір праходзіў у парных і асабістых заліках.
— Хлопцы і дзяўчаты зацікаўленыя гэтым відам спорту, — расказваў настаўнік фізічнай культуры і здароўя школы Генадзій Ластоўскі. — На перапынках паміж урокамі, пасля заняткаў яны імкнуцца хутчэй узяць у рукі ракетку. У школе ёсць 4 тэнісныя сталы, але і ахвотных пагуляць у гэту настольную гульню шмат. Наперадзе фінальныя выступленні. Будзе складана, бо сапернікі моцныя. Таму прадаўжаем трэніроўкі.
Анна Анішкевіч

