Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Общество

Да яго рукой падаць

Ад райцэнтра да Парыжа ўсяго 45 кіламетраў. На візу траціцца не давя­дзецца, загадзя браніраваць білет таксама не спатрэбіцца. Садзіцеся на рэйсавы аўтобус, прыгарадны цягнік або за руль аўтамашыны — і менш чым праз гадзіну вашым вачам адкрыецца Эйфелева вежа. Безумоўна, у мініяцюры.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

У 1830 годзе мясцовасць зна­чылася на геаграфічнай карце як фальварак Парыж. У канцы XIX стагоддзя праз яе пралягла чыгунка Новасвянцяны—Беразвечча, да будаўніцтва якой прычыніўся князь Друцкі-Любецкі і ў гонар якога станцыю назвалі Навадруцк. З цягам часу вёска Парыж злілася з суседнім Навадруцкам і ў 70-я гады мінулага стагоддзя была выключана з уліковых даных. Аднак людзі так і не адвыклі парыжанамі звацца. І толькі ў 2006 годзе па ініцыятыве ксяндза Юозаса Булькі і хадайніцтве жыхароў населенаму пункту заканадаўча была вернута першапачатковая назва.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

З таго часу на геаграфічнай карце значыцца вёска не Навадруцк, а Парыж, і яна стала прыцягваць турыстаў. Больш за тое, сюды прыязджаў нават пасол Францыі ў Беларусі.

Марозна-сонечным днём на­кіроўваемся ў Парыж і мы.

Больш за 200 жыхароў

У вёсцы на пачатак бягучага года зарэгістравана 218 чалавек. Амаль палова з іх — 96 — пенсійнага ўзросту. Парыжане працуюць у сельскай гаспадарцы, рыбгасе «Навінкі», сацыяльнай сферы, некалькі чалавек — у суседнім, Глыбоцкім, раёне.

— У нас ёсць базавая школа, бальніца сястрынскага догляду, Дом культуры і бібліятэка, аддзяленне паштовай сувязі, два магазіны, касцёл, — расказвала старэйшына вёскі Яніна Шарынская. — Многія сённяшнія пенсіянеры — былыя меліяратары. У вёсцы была іх кантора і база.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Што да самой Яніны Пятроўны, то яна 9 гадоў працавала сакратаром у былым калгасе «Кастрычнік», потым 27 гадоў загадвала мясцовай бібліятэкай. Пайшоўшы на пенсію, дома ўседзела толькі тры гады, пасля чаго ўладкавалася тэхнічкай у школу. Зарплата, хоць і невялікая, — добры дадатак да пенсіі, таксама невялікай. Разам з мужам Вікенціем Іосіфавічам упраўляюцца з дамашняй гаспадаркай і садам, агародам. Абедз­ве дарослыя дачкі жывуць асобна: Зоя працуе ў Глыбоцкім райаддзеле міліцыі, Алеся — у Банку развіцця ў Мінску.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Вось дык падвор’е!

Як ні шкада, а скаціну зараз мала хто з вяскоўцаў трымае. Сям’я Крысціны і Грыгорыя Казакевічаў — прыемнае выключэнне. На маё пытанне, колькі яе ў хлявах, гаспадыня пералічвае:

— Дзве каровы, цялушка, двое цялятак, дзве свінаматкі, парасяткі, кныр, гусі, качкі, куры. А яшчэ два сабакі і два каты.

Можаце ўявіць, колькі працы з такой колькасцю жыўнасці? Тым больш што гаспадар — слабы памочнік. Два гады назад у яго здарыўся абшырны інфаркт, і зараз не мае здароўя.

Крысціна Пятроўна спраўляецца з вялікай гаспадаркай і не лічыць гэта неймавернай цяжкасцю.

— Пайшоўшы на пенсію, некаторыя шыюць, вя­жуць, малююць, мяне ж гэта не цікавіць. Больш прываблівае скаціна, — гаварыла. — Асабліва люблю коней! Але пасля таго, як адзін неаб’езджаны так разнёс мяне, што ледзьве не загінула і месяц праляжала ў бальніцы ў Мінску, больш не трымаю.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Думаеце, што жанчына за гаспадарчымі справамі, як кажуць, свету белага не бачыць? І памыляецеся, бо яна яшчэ тая падарожніца!

— Я ўсю Расію аб’ехала, — расказвала. — Была ва Украіне, у Балгарыі, Чэхаславакіі, Польшчы, Грэцыі, Турцыі. І мінулым летам у Турцыі адпачывала.

— А на каго пакідаеце гаспадарку? — пытаюся.

— У мяне тры родныя сястры, яны і дапамагаюць.

«Падарожнічае» Крысціна і завочна — па прасторах інтэрнэту. Не грэбуе TikTok, іншымі сацыяльнымі сеткамі.

А як без «Фантазіі»?

Парыжане вам адкажуць, што ніяк, бо магазін пад такой назвай вось ужо 18 гадоў працуе ў вёсцы.

— Мы з мужам адкрылі яго 1 красавіка 2007 года, — расказвала гаспадыня гандлёвай кропкі Людміла Мяшко. — Да гэтага гандлявалі на рынку. А летам наступнага года жыццё майго Сяргея раптоўна абарвалася. Наша дачка тады вучылася ва ўніверсітэце, сын перайшоў у 11 клас.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Жорсткі ўдар лёсу падкасіў маладую жанчыну, але не выбіў яе з каляіны — прадпрымальніцтва яна не пакінула. А потым яе надзейным памочнікам стаў сын Аляксандр.

У «Фантазіі» заўсёды багаты выбар харчовых тавараў, ён працуе без выхадных. У многім выйграе ў канкурэнцыі з магазінам «Парыж», які належыць Пастаўскаму філіялу Віцебскага аблспажыўтаварыства. Прывозяць вяскоўцам тавары і паштавікі.

У снежні 2023-га індывідуальны прадпрымальнік Людміла Мяшко адкрыла яшчэ адзін магазін — у Казлоўшчыне.

Ёсць вуліца Садовая

Мікалай Бабарыка 40 гадоў пражыў у Маскве і ўжо 7, як у Парыжы.

— Гэта лёс, — гаво­рыць. — Я беларус і заўсёды марыў жыць у Беларусі. Збылося! Сын з сям’ёй у Маскве, ужо 21 год, як я аўдавеў. Ад адзіноты ратуе царква ў Асінагарадку, я там нават званаром. Акрамя таго, вельмі добрыя суседзі.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

На Садовай усяго 6 жылых дамоў. З найстарэйшых яе жыхароў — Ганна-Каміла Бервячонак і Лянгіна Яцына. Марыя і Антон Бекішы пераехалі сюды з Глыбокага, Алена і Сяргей Бялосавы — са Смаргоні. Застаўся ў бацькоўскім доме Андрэй Матошка. Ён незамянімы памочнік сусе­дзям у іх гаспадарчых справах. Узарэ і апрацуе зямлю, спарадкуе дровы, летам абкосіць траву, а зімой расчысціць снег. А ў самога нават гарбузы на градках паспяваюць.

У дзяцей – лягчэйшая доля

Паўтара года назад Ганна-Каміла Бервячонак перанесла інфаркт. Адчуўшы сябе дрэнна, думала, што дапамогуць таблеткі. Добра, што патэлефанавала дачцэ ў Паставы. Тая нават па тэлефоннай размове зразумела, неколькі маці кепска, і выклікала хуткую дапамогу. Яе прывезлі ў бальніцу і выратавалі толькі дзякуючы стэнціраванню. А мужа, з якім пражылі 52 гады, ужо 4 гады няма на гэтым свеце.

Размаўляючы з жанчынай, я звярнула ўвагу на яркі дыван на канапе.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

— Уласнай работы, — патлумачыла гаспадыня. — Я ткала дываны не толькі для сябе, але і на продаж, каб мець у сям’і лішні рубель. Цяжка тады жылося. Шчаслівая, што ў дачок лягчэйшая доля. Абедзве атрымалі вышэйшую адукацыю. Тэрэза працуе начальнікам аддзела на Аршанскім ільнокамбінаце, Ірына — намеснікам начальніка Пастаўскага міжраённага вузла паштовай сувязі. Асабліва часта да мяне наведваецца Іра.

Захопленыя творчасцю

У Парыжы я ўбачыла… Лондан. На адной з карцін, намаляваных Людмілай Мурзіч. Толькі не падумайце, што гэта з яе бязмежнай любові да англійскай сталіцы. Не! Проста ў мностве набораў, якія ёй купляе дачка для далейшай работы, аказаўся такі сюжэт.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Людміла Уладзіміраўна малюе карціны на палатне па абазначаных лічбах. Авалодаць тэхнікай такога малявання можа кожны, захапіцца — толькі настойлівыя. У Людмілы Мурзіч такіх карцін каля васьмідзесяці. Нядаўна ў мясцовым Доме культуры ла­дзілася іх выстава. Марское ўзбярэжжа, адзінокі ветразь, сосны, гарадскія пейзажы, леў і хлопчык, сава, мноства іншых сюжэтаў. Шмат у жанчыны і карцін у тэхніцы алмазнай мазаікі.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

З ліку таленавітых, захопленых людзей і Баляслава Пачкоўская. Яна не толькі хораша спявае, малюе такія ж карціны і вышывае бісерам, як Людміла Мурзіч, але і шые, вяжа, робіць стрыжкі. А самыя «манументальныя» яе работы — коўдры з абрэзкаў тканіны або старых рэчаў. Не пыталася, ці чула майстрыха навамоднае слова «пэчворк», але яны менавіта ў такім стылі. Баляслава ўлічвае ўсё: з чаго зрабіць падкладку, які ўцяпляльнік пакласці, як падабраць абрэзкі і стварыць колеравую кампазіцыю. Атрымліваецца цудоўна!

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

— Зрабіла ўжо 12 коўдраў, — расказвала яна. — 10 падарыла пляменнікам. Няхай застаюцца на памяць. А я буду прыдумваць і ствараць новыя рэчы.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Найстарэйшы меліяратар

З таго часу, як Мікалай Мігіч пераехаў з Драгічыншчыны ў Навадруцк, мінула 60 гадоў, а памятае тыя дні, як сёння.

Правы шафёра ён атрымаў яшчэ да службы ў арміі і паспеў паўгода папрацаваць у калгасе. У арміі таксама прызначылі на машыну. А калі дэмабілізаваўся, знаёмы падгаварыў пераехаць у Навадруцк, уладкавацца ў меліярацыю, дзе тады былі высокія заробкі.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Прыехаў, а праз тры дні ўжо хацеў уцякаць назад. Многае яму тут не спадабалася. А найгорш, што прызначылі на дабітую лятучку — абшарпаную, з выбітымі вокнамі, спушчанымі коламі. І ўсё ж папрасіў у начальніка запчасткі, фарбу, шкло і слесара ў дапамогу.

— За тыдзень мы з Пятром Касарэўскім зрабілі лятучку, як лялечку, — успамінаў Мікалай Іванавіч. — Куды толькі я ні ездзіў на ёй у камандзіроўкі! Па ўсёй Беларусі, у Літву, Латвію. Пазней на аўтобусе развазіў рабочых па аб’ектах. А яны былі не толькі ў Пастаўскім раёне, але і ў Глыбоцкім, Шаркаўшчынскім.

Так і застаўся на Пастаўшчыне. Пакахаў дзяўчыну, стварыў з ёй сям’ю. Сёння адзін сын Мікалая і Алены Мігічаў — настаўнік, другі — зубны тэхнік.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Бабуліна адданасць

Калі б праводзіўся конкурс на суперадданую бабулю, Данута Шчогалева, несумненна, перамагла б у ім. Яна дапамагла падняць на ногі чацвярых даччыных дзяцей, а зараз выхоўвае траіх сынавых.

— Мой дом у Луцк-Казлоўскім, там жыве і дачка з сям’ёй, — расказвала Данута Генадзьеўна. — З усіх сіл падтрымлівала яе, дапамагала гадаваць дзяцей. А 5 гадоў назад пераехала ў Парыж — тут мая дапамога спатрэбілася сынавай сям’і. У нявесткі заканчваўся дэкрэтны водпуск, ёй трэба было выходзіць на работу ў рыбгас «Навінкі» прадаўцом выязнога гандлю. А з кім пакі­даць трохгадовую Палінку? Двое старэйшых дзяцей — школьнікі.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

З пераездам бабулі ў сына Сашы і нявесткі Надзі не стала падстаў хвалявацца за дзяцей. Ведаюць: яны заўсёды будуць накормленыя і дагледжаныя. Часта пасля ўрокаў у школе забягаюць да любімай бабулі і яе луцк-казлоўскія ўнукі.

— Самае святое для мяне — гэта дзеці, унукі і касцёл, — прызналася жанчына. — Яны даюць мне сілы.

На ніве культуры

Галіну і Міхаіла Іваноўскіх, Тэрэсу Барташэвіч, Святлану Латышонак ведаюць у Парыжы ўсе. Яны працуюць у мясцовым Доме культуры і бібліятэцы, творча падыходзяць да арганізацыі змястоўнага адпачынку вяскоўцаў. Ва ўстановах культуры праводзяцца розныя мерапрыемствы. Парыжане ахвотна прыходзяць сюды. Зараз культ­работнікі рыхтуюць святочныя праграмы да 8 Сакавіка і 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Париж

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.