1 марта открылась выставка «Новые формы» художника по металлу Юрия Фурса

Культура

У першы дзень вясны ў памяшканнях Пастаўскага раённага краязнаўчага музея, размешчаных у былым палацы Тызенгаўзаў, адкрылася выстава «Новыя формы». Там прадставіў свае работы пастаўчанін Юрый Фурс, вядомы дызайнер і каваль, мастак па метале. У экспазіцыі больш за 20 твораў, якія раней шырока не выстаўляліся.

1 марта открылась выставка «Новые формы» художника по металлу Юрия Фурса

1 марта открылась выставка «Новые формы» художника по металлу Юрия Фурса

1 марта открылась выставка «Новые формы» художника по металлу Юрия Фурса

Па словах Юрыя, кавальская справа — цэлая філасофія. І прадстаўленыя экспанаты гавораць пра гэта самі: сваімі назвамі, стылем выканання. Як толькі ўваходзіш у выставачную залу, погляд адразу ж падае на шпульку нітак з іголкай, падсвечнік «Чыгуначны», літару «С», набор на дзверы «Кельцкія матывы»…

1 марта открылась выставка «Новые формы» художника по металлу Юрия Фурса

1 марта открылась выставка «Новые формы» художника по металлу Юрия Фурса

— Новыя формы, але гаворка ідзе не пра тое, што ўсё прадстаўленае адрозніваецца ад зробленага раней, — гаварыў аўтар. — Я выкарыстаў метал з гісторыяй, у прыватнасці той, які застаўся з перыяду Першай сусветнай вайны. Напрыклад, падсвечнік «Чыгуначны» зроблены з чыгуначнай падшыўкі нямецкай вузкакалейкі. Мне ўдалося захаваць кляймо знакамітай нямецкай кампаніі Krupp. На мой погляд, самае складанае — знайсці ў звычайным жалезе працяг яго існавання, перспектыву пераўтварэнняў.

Выстава работ Юрыя Фурса будзе працаваць па 31 сакавіка.

Юрыя Фурса можна слухаць гадзінамі, настолькі захапляльна і паэтычна ён расказвае пра метал. І пачынаеш разумець, чаму ён выбраў гэты від старажытнага рамяства: гарачы метал зачароўвае, прымушае чалавека стаць творцам, робіць яго філосафам. Па словах майстра, ён выбраў гэты шлях самастойна і каля паўстагоддзя яму адданы. «Магчыма, гэта было дадзена зверху», — у глыбокім задуменні ўглядаючыся ў свае творы, кажа Юрый. Асноўныя тэхнікі, у якіх ён працуе, — мастацкі метал у інтэр’еры, металапластыка, канцэптуальныя і мастацкія аб’екты, скульптура. Асобнай з’яўляецца рэстаўрацыя і абнаўленне прадметаў даўніны. Апошняя рэч, зробленая творцам, быў крыж, падораны парафіі Езуса Міласэрнага ў 5-м гарадку. Ён ўсталяваны на будынку касцёла. Дарэчы, сын Юрыя, Антон, таксама ўдзельнічаў у яго вырабе.

1 марта открылась выставка «Новые формы» художника по металлу Юрия Фурса

1 марта открылась выставка «Новые формы» художника по металлу Юрия Фурса

Як заўважыў майстар, метал мае душу, таму з ім не працуюць, а размаўляюць. Магчыма, камусьці гэта падасца эксцэнтрычным, але калі бачыш, як зроблены рэчы, разумееш: гэта сапраўдныя творы мастацтва.

Аляксандр Кузняцоў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.